Аляксандр Лукашэнка другі дзень запар кажа пра яшчэ адну атамную электрастанцыю ў Беларусі. Маўляў, яе можна пабудаваць на ўсходзе краіны, каб пастаўляць энергію ў Бранскую і іншыя вобласці Расеі, а таксама «ў новыя рэгіёны». Гэтыя планы пракаментавала «Белсату» эканамістка Настасся Лузгіна.