Славуты раман беларускай пісьменніцы Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» пераклалі на польскую мову. Польскі «Воўча» пад тытулам «O wilku mówiono w izbie» пабачыў свет у выдавецтве «KEW» і ўжо атрымаў станоўчыя ацэнкі крытыкаў. Сама аўтарка лічыць, што пераклад Малгажата Бухалік надаў яе раману сапраўднага бляску. Прэзентацыя кнігі адбылася 13 сакавіка ў Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве. «Белсат» пабываў на прэм'еры.