навіны

«Прыклад незвычайнай сілы». Ціханоўская сустрэлася з журналісткай Луцкіной

img
Журналістка Ксенія Луцкіна і абраная прэзідэнтка Беларусі на сустрэчы ў Вільні, Літва. 14 сакавіка 2025 года. Фота: tsikhanouskaya / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка Беларусі сустрэлася з Ксеніяй Луцкіной. Святлана Ціханоўская назвала гісторыю журналісткі «прыкладам незвычайнай сілы», адзначыўшы, што Ксенія пераадолела ўсе цяжкасці, нягледзячы на ціск.

Жанчыны прыбіраюць тэрыторыю калоніі № 4 у Гомлі. Кадр з дакументальнага фільму «Дэбют» Настассі Мірашнічэнкі. Скрыншот: kinopoisk.ru
«Нас вырашылі зусім звесці са свету». Ксенія Луцкіна і Яна Жураўлёва – пра жыццё за кратамі Гісторыі

«Рэжым рабіў усё, каб зламаць Ксенію – не толькі праз прысуд, але і праз адсутнасць медычнай дапамогі, што руйнавала яе здароўе. Нягледзячы на ціск, Ксенія вытрымала», – цытуе Святлану Ціханоўскую яе Telegram-канал.

Абраная прэзідэнтка цешыцца, што Ксенія Луцкіна цяпер на волі, бо «самае каштоўнае для чалавека – гэта жыццё і свабода».


«Цяпер важна дапамагчы Ксеніі аднавіцца і разам працягваць барацьбу за тых, хто ўсё яшчэ за кратамі», – адзначыла Ціханоўская.


Яна сустрэлася з журналісткаю 14 сакавіка ў Вільні.

Журналістка Ксенія Луцкіна і абраная прэзідэнтка Беларусі на сустрэчы ў Вільні, Літва. 14 сакавіка 2025 года. Фота: tsikhanouskaya / Telegram
Журналістка Ксенія Луцкіна і абраная прэзідэнтка Беларусі на сустрэчы ў Вільні, Літва. 14 сакавіка 2025 года. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Падчас мірнай рэвалюцыі 2020 года Луцкіна, якая працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, выступіла супраць гвалту. Журналістку затрымалі ў снежні таго ж года. У верасні 2022-га суддзя Менскага гарадскога суда Таццяна Фалькоўская прызначыла Луцкіной 8 гадоў калоніі нібыта за змову з мэтаю захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.


Летась у жніўні журналістку вызвалілі паводле памілавання, і цяпер, на пачатку сакавіка, яна выехала з Беларусі.


Фонд «BYSOL» ладзіў збор для падтрымання Луцкіной, неабходныя на першы час 7000 еўраў сабралі за два дні.

Палітзняволеная Ксенія Луцкіна. Фота: sb.by
«Я магла 2-3 разы на дзень страціць прытомнасць». Луцкіна расказала пра сваё зняволенне навіны

У эфіры «Белсату» журналістка згадвала, што ў дзень ад'езду з Беларусі пачувалася парадаксальна і не надта прыемна: адчула сябе ўпершыню вольнаю, хоць амаль паўгода была не за кратамі:


«Я сябе адчула, нібы я ўчора выйшла, калі ступіла [на зямлю] у іншай краіне. У чужой краіне ты становішся – і табе кажуць: "Усё добра, далей усё будзе добра". А ты разумееш, што гэта жудасная рэч, што табе трэба з’язджаць з Радзімы, і вольным ты сябе адчуваеш у іншай краіне».


Першы час па пераездзе Луцкіна плануе займацца здароўем. Расказала, што яшчэ ў Беларусі рабіла абследаванні па вызваленні, частка пытанняў развязаная, стан стабілізаваны, але трэба змагацца з «глабальнай праблемай»:


«Па-першае, я хачу жыць! Я ўжо жыву. І хачу жыць такім поўным жыццём, свабодным. Цяпер я магу не фільтраваць, што я каму кажу. Гэта ўжо свабода. І я вельмі хачу працаваць, застацца ў прафесіі, наколькі гэта будзе магчыма».


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10