Gistoryi

«Ім падабалася біць. Яны – каты і садысты». Вайсковец з вострава Змяінага – пра расейскі палон

Украінскі вайсковец Уладзіслаў Задорын.
Украінскі вайсковец Уладзіслаў Задорын. Варшава, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Украінскі вайсковец Уладзіслаў Задорын, які абараняў востраў Змяіны і трапіў у расейскі палон, прыехаў у Варшаву ў межах праекту «Break The Fake» і даў інтэрв'ю «Белсату». Мужчына расказаў пра здзекі, якія ён і іншыя палонныя зазналі ад расейцаў, і пра іх спробы даведацца, хто ж насамрэч прамовіў тую самую фразу пра «расейскі ваенны карабель».