навіны

Навумчык: Маскоўская шваль выцірае ногі аб Беларусь, а МЗС маўчыць

Сяргей Навумчык (у цэнтры) на мітынгу да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Менск, Беларусь. 25 жніўня 1992 года. Фота: Міхась Ткачоў / Vytoki.net
Сяргей Навумчык (у цэнтры) на мітынгу да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Менск, Беларусь. 25 жніўня 1992 года. Фота: Міхась Ткачоў / Vytoki.net
podpis źródła zdjęcia

Былы дэпутат Вярхоўнага савету Беларусі, журналіст Сяргей Навумчык раскрытыкаваў маўчанне Міністэрства замежных справаў краіны, калі расейскія палітыкі заяўляюць пра жаданне далучыць Беларусь.

Прадстаўнікі арганізацыі «BELPOL» Уладзімір Жыгар і Мацвей Купрэйчык прэзентуюць даклад пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны ў межах IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Варшава, Польшча. 23 траўня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
«BELPOL»: Лукашэнка ведаў, што Расея рыхтавала напад на Украіну, і дапамагаў яго здзейсніць Рэпартаж

«Маўчанне МЗС РБ на словы дэпутата Дзярждумы РФ пра аб’яднанне Расеі, Украіны і Беларусі ў адну дзяржаву як мэту вайны – паказальнае. Знешнепалітычныя ведамствы не заўсёды абавязаныя рэагаваць на заявы замежных палітыкаў (скажам, лідараў маргінальных партый), якія пагражаюць ліквідацыяй суверэнітэту, але дэпутат парламенту – гэта дзяржаўны дзеяч, член вышэйшага заканадаўчага органу», – адзначыў ён.

Паводле яго, такое маўчанне сведчыць пра стан, у які Аляксандр Лукашэнка пагрузіў Беларусь «за дзесяцігоддзі свайго бяздарнага кіравання: поўная залежнасць ад Масквы». У выніку, заявіў ён, беларускія чыноўнікі проста баяцца выказаць хоць якую нязгоду з расейцамі

,,

«Больш ганебнага перыяду Беларусь не ведала ў сваёй гісторыі», – заявіў Сяргей Навумчык.


Мітынг у падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі на плошчы Незалежнасці. Менск, Беларусь. 16 жніўня 2020 года. Фота: Misha Friedman / Getty Images
Хто з прадстаўнікоў уладаў мог бы замяніць Лукашэнку? Вынікі даследавання Аналітыка

Ён нагадаў, што Лукашэнка ад пачатку сваёй палітычнай кар’еры «адкрыта і нахабна» зневажаў суверэнітэт беларускую мову і нацыянальныя каштоўнасці, і цяпер «аб беларускую Незалежнасць усякая маскоўская шваль выцірае ногі».

Чалец камітэту Дзяржаўнай думы ў пытаннях абароны Віктар Собалеў адзначыў, што «поўным дасягненнем мэтаў СВА ёсць стварэнне адзінай Саюзнай дзяржавы: Расея – Украіна – Беларусь». Ён назваў гэта «аднаўленнем рускага свету ў рамках натуральных яго межаў».

У сваю чаргу дарадца прэзідэнта Расеі Антон Кабякоў заявіў, што СССР «юрыдычна дзесьці існуе», бо нібыта была парушаная працэдура роспуску СССР. Дарадца Уладзіміра Пуціна адзначыў, што з прававога пункту гледжання падпісанне Белавежскіх пагадненняў 8 снежня 1991 года выглядае «зусім дзіўным». А ратыфікацыя гэтых дакументаў Вярхоўнымі Саветамі Расеі, Украіны і Беларусі не ўваходзіла ў іх кампетэнцыі.

Пра тое, што роспуск СССР быў нібыта незаконным, яго юрыдычны статус патрабуе разгляду, а дэпутаты гатовыя гэтым заняцца, сказала яшчэ адна дэпутатка Дзяржаўнай думы РФ Ніна Астаніна. Паводле яе, Белавежскія пагадненні – «да сённяшняга дня гэта юрыдычна спрэчны дакумент».

Падобныя ідэі не саромеюцца распаўсюджваць і дзяржаўныя медыі Беларусі. Гэтак, прадстаўнік расейскіх акупацыйных уладаў у Херсонскай вобласці Украіны, намеснік «губернатара» Уладзімір Бадэлан у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» выказаў спадзеў, што ў будучыні такія суседнія дзяржавы, як Беларусь, «якія сёння пакуль яшчэ ёсць незалежнымі – асобныя дзяржавы», будуць аб’яднаныя ў «адно вялікае грамадства».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10