навіны

SWIFT, нафта і «Nord Stream». Якія новыя санкцыі хоча прыняць ЕЗ супраць Расеі

Труба «Nord Stream». Фота: Vuo / Wikimedia
Труба «Nord Stream». Фота: Vuo / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

Еўракамісія кансультуецца з дзяржавамі-чальцамі з нагоды рыхтавання 18-га пакету санкцыяў супраць Расеі з мэтай спынення вайны супраць Украіны. Рашэнне аб тэрмінах патэнцыйных абмежаванняў яшчэ не прынята, самыя санкцыі на той момант ужо могуць змяніцца, паведамляе «Bloomberg» са спасылкай на асобаў, знаёмых з гэтым пытаннем.

Прадстаўнікі арганізацыі «BELPOL» Уладзімір Жыгар і Мацвей Купрэйчык прэзентуюць даклад пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны ў межах IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету. Варшава, Польшча. 23 траўня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
«BELPOL»: Лукашэнка ведаў, што Расея рыхтавала напад на Украіну, і дапамагаў яго здзейсніць Рэпартаж

Паводле выдання, Еўразвяз у рамках новага пакета санкцыяў разглядае магчымасць выключэння больш як 20 банкаў з міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT і забароны на газаправоды «Nord Stream». Таксама ЕЗ узважвае новыя гандлёвыя абмежаванні на суму каля 2,5 млрд еўраў, каб ён яшчэ больш скараціць даходы Расеі і яе здольнасць завалодаць тэхналогіямі, неабходнымі для вытворчасці зброі.

У рамках новага пакету Еўракамісія таксама плануе прапанаваць знізіць лімітавую цану на нафту для краінаў «Вялікай сямёркі» прыкладна да 45 долараў з сённяшніх 60. Але для гэтага можа спатрэбіцца згода ЗША. Пакуль узгадніць гэты захад не атрымліваецца.

Як заяўляецца, план ЕЗ у санкцыях супраць трубаправодаў «Nord Stream» ужо атрымаў падтрыманне Нямеччыны, хоць Доналд Трамп прапаноўваў яго аднаўленне ў якасці саступак для Расеі.

Асобна блок плануе паэтапна адмовіцца ад расейскага выкапнёвага паліва да канца 2027 года. Апроч таго, Еўразвяз імкнецца пашырыць свае санкцыі супраць ценявога флоту нафтавых танкераў Расеі і разглядае далейшыя абмежаванні для крэдытораў, якія, як лічыцца, дапамагаюць ваенным намаганням Масквы, а таксама для расейскага фонду наўпроставых замежных інвестыцый. Таксама плануецца абараніць еўрапейскія фірмы ад арбітражу ў рамках двухбаковых інвестыцыйных пагадненняў.

20 траўня краіны Еўрапейскага Звязу прынялі 17-ы пакет санкцыяў супраць Расеі. Еўразвяз увёў меры супраць 189 новых суднаў «ценявога флоту» Расеі, што перавозяць нафту ў абыход санкцыяў. Таксама санкцыі закранулі суднаходныя кампаніі і страхавальнікаў з ААЭ, Турэччыны і Гон-Конгу.

Дадаткова пад санкцыі трапілі буйныя расейскія энергетычныя кампаніі, як «Сургутнефтегаз», а таксама больш як 45 іншых кампаній і асобаў, што падтрымліваюць расейскі ВПК. ЕЗ абмежаваў экспарт тэхналогіяў і дэталяў падвойнага прызначэння, якія выкарыстоўваліся для абыходу санкцый – у тым ліку дронаў і станкоў, нават праз кампаніі з Кітаю, Ізраілю, Сербіі і іншых краінаў.

Новыя захады таксама закранаюць незаконнае выкарыстанне культурных і сельскагаспадарчых рэсурсаў Украіны на акупаваных тэрыторыях. У спіс падсанкцыйных устаноў трапіў і Менскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) за распрацоўку тэхнікі для расейскага войска.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10