Вайна

Расея і Украіна правялі новы абмен палоннымі ў Беларусі: 307 на 307

Украінскі вайсковец, вызвалены з расейскага палону 23 траўня. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Українська правда / Facebook
Украінскі вайсковец, вызвалены з расейскага палону 23 траўня. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Українська правда / Facebook
podpis źródła zdjęcia

24 траўня, у адпаведнасці з расейска-ўкраінскімі дамоўленасцямі, дасягнутымі 16 траўня ў Стамбуле, Расея і Украіна правялі чарговы абмен палоннымі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.

Расея атрымала 307 палонных расейцаў, а 307 вайсковапалонных былі вернутыя Украіны. У цяперашні час расейскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

У Мінабароны РФ кажуць, што маштабны абмен будзе працягнуты. Украінскі бок пакуль гэты абмен не пацвярджаў.

23 траўня Расея і Украіна правялі абмен палоннымі па формуле: 270 вайскоўцаў і 120 цывільных у абмен на 270 вайскоўцаў і 120 цывільных. Абмен таксама праходзіў на тэрыторыі Беларусі.

Нагадаем, на абмен 1000 на 1000 палонных бакі дамовіліся 16 траўня падчас перамоваў у Стамбуле. 22 траўня Расея і Украіна абмяняліся спісамі імёнаў.

Абмены палоннымі між Расеяй і Украінай адбываліся не раз, але былі менш масавыя. З пачатку поўнамаштабнай вайны і да дамоўленага ў Стамбуле абмену ва Украіну з расейскага палону вярнуліся 4552 вайскоўцы і цывільныя.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10