Вайна

Не толькі КНДР: Расея вярбуе на вайну еменскіх хусітаў

Еменскія хусіты. Фота: Henry Ridgwell (VOA) / Wikimedia
Еменскія хусіты. Фота: Henry Ridgwell (VOA) / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

Збройныя сілы Расеі завербавалі сотні еменскіх мужчынаў для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Пры гэтым самі завербаваныя найчасцей ехалі ў РФ з іншымі мэтамі.

Паўночнакарэйскія салдаты маршыруюць падчас параду ў Пхеньяне, Паўночная Карэя. Фота: AP Photo / Kin Cheung / East News

«Карэйскі сцэнар»: да чаго прывядзе ўдзел КНДР у вайне з Украінай

Аналітыка

Як адзначае Financial Times, вербаванне еменскіх наймітаў для вайны ва Украіне паказвае вялікія страты Расеі ў вайне ва ўмовах, калі Крэмль спрабуе пазбегнуць новай мабілізацыі. На вайне яны складуць кампанію наймітам з Непалу і Індыі, а таксама каля 12 000 паўночнакарэйскім рэгулярным вайскоўцам. Таксама з’яўленне еменцаў на фронце адлюстроўвае збліжэнне Масквы з Тэгеранам, саюзнікам якога з’яўляюцца хусіты.

Амерыканскія дыпламаты кажуць, што дамова паміж Крамлём і хусітамі з’яўляецца прыкметай таго, наколькі далёка Расея гатовая зайсці, каб распаўсюдзіць гэты канфлікт на новыя тэатры, уключаючы Блізкі Усход. Таксама вядома пра перамовы адносна магчымай пастаўкі расейскай зброі, якая б дапамагла хусітам лепш атакаваць караблі ў Чырвоным моры «і, магчыма, за яго межамі».

Еменскія мужчыны прыбываюць у РФ з дапамогай кампаніі, заснаваная адным з кіраўніком хусітаў. Яна пазіцыянуе сябе як тураператара і пастаўшчыка медычнага абсталявання і фармацэўтычных прэпаратаў. Найміты распавялі FT, што ім абяцалі высокааплатную працу і нават расейскае грамадзянства.

,,

Гэтак, адзін еменец расказаў, што яму абяцалі прэмію ў 10 000 долараў і 2 000 долараў штомесяц за працу ў Расеі на вытворчасці беспілотнікаў.


Паслядоўнік хусітаў трымае ракетніцу, а іншыя нясуць выразаны транспарант з выявай грузавога карабля «Galaxy Leader», захопленага хусітамі падчас параду ў Сане, Емен. 7 лютага 2024 года. (Фота: Khaled Abdullah / Reuters / Forum)

Захад не можа спыніць хусітаў. Як атакі ў Чырвоным моры ўплываюць на свет і на Беларусь

навіны

Але, калі еменцы прыбылі ў РФ, іх гвалтам і пагрозамі прызвалі ў расійскую армію і адправілі на фронт ва Украіну.

Вербаванне адбываецца прынамсі з ліпеня 2024 года. Пры гэтым толькі ў верасні было завербавана каля 200 еменцаў. Некаторыя з іх пасля збеглі з фронту і хаваюцца ў лясах, але шмат хто ўжо загінуў ва Украіне. Таксама групе з 11 еменцаў, якім дазволілі пакінуць Расею дзякуючы намаганням Міжнароднай федэрацыі еменскіх мігрантаў, якая аказала ціск на ўрад Емену.

Хусіцкая праіранская групоўка «Ансар Алах», якая кантралюю значную частку Емена, восенню 2023 года абвясціла баявую аперацыю на «падтрыманне палестынскага народу» і пачала чыніць рэгулярныя напады на марскія камунікацыі, каб прымусіць Ізраіль адмовіцца ад ваеннай аперацыі ў сектары Газа. У Чырвоным моры і Адэнскім заліве былі атакаваныя дзясяткі міжнародных караблёў, што прывяло до вялікага збою ў марскіх перавозках.

Агрэсіўныя дзеянні хусітаў пераўтварыліся ў сур’ёзную праблему для міжнароднай бяспекі. У адказ на гэта ЗША і Вялікая Брытанія са студзеня 2024 году пачалі наносіць ракетна-бомбавыя ўдары па вайсковых аб’ектах у Емене.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10