Вайна

ЗСУ паведамілі пра новыя атакі на расейскія аэрадромы. Знішчаны гелікоптар РФ

Пажар у Бранскім аэрапорце. Фота: ASTRA / Telegram
Пажар у Бранскім аэрапорце. Фота: ASTRA / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны паведаміў 6 чэрвеня пра чарговую атаку на аэрадромы расейскай авіяцыі і іншыя важныя вайсковыя аб'екты РФ. Як заяўляецца, гэта быў удар на апярэджанне напярэдадні масаванага абстрэлу Украіны.

Чытайце таксама:
Байцы 30-й асобнай механізаванай брыгады імя Канстанціна Астрожскага страляюць з сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град» у Данецкай вобласці, Украіна. 3 чэрвеня 2025 года. Фота: Viacheslav Madiievskyi / Ukrinform / NurPhoto via Getty Images

NATO пахваліла атаку Украіны на расейскія вайсковыя самалёты. Прадстаўнік Трампа занепакоіўся

У Генштабе ЗСУ адзначылі, што ў ноч на 6 чэрвеня быў нанесены паспяховы ўдар па аэрадромах Энгельс у Саратаўскай вобласці і Дзягілева ў Разанскай вобласцях Расеі. Як заяўляецца, у Энгельсе пацверджаныя шматлікія траплянні ў прынамсі тры рэзервуары з гаруча-змазачнымі матэрыяламі з наступным узгараннем і маштабным пажарам на абʼекце, зафіксаваныя дзясяткі выбухаў у раёне цэляў. У Дзягілеве таксама ёсць інфармацыя пра пажар у раёне цэлі.

Акрамя таго, ЗСУ атакавалі шэраг важных абʼектаў ворага на тэрыторыі РФ і акупаваных раёнах Украіны. Гэтак, зафіксавана паражэнне лагістычнага пункта 30 мотастралковага палка 72 мотастралковай дывізіі арміі РФ у раёне населенага пункта Кульбакі Курскай вобласці.

Між тым крыніцы расейскага выдання «ASTRA» паведамляюць, што ў ноч з 5 на 6 чэрвеня беспілотнікі атакавалі «Міжнародны аэрапорт Бранск» у вёсцы Акцябрскае пад Бранскам. У выніку быў знішчаны гелікоптар Мі-8 знішчаны, адбылася дэтанацыя яго баявога камплекта, а гелікоптар Мі-35 быў пашкоджаны. Акрамя гэтага пашкоджаныя адміністрацыйны будынак аэрапорту і будынак выратавальнай службы.

Між тым расейскія войскі ноччу на 6 чэрвеня нанеслі масаваную атаку па Кіеве балістычнымі ракетамі і беспілотнікамі. Мэр гораду Віталь Клічко напісаў, што ў выніку атакі загінулі чацвёра, яшчэ 20 асобаў пацярпелі, з іх 16 у шпіталі.

1 чэрвеня падчас аперацыі, якой далі назву «Павуціна», дроны СБУ паразілі мішэні адразу на чатырох вайсковых аэрадромах РФ – «Белая», «Дягилево», «Оленья», «Иваново» у Мурманскай, Іванаўскай, Разанскай і Іркуцкай вобласцях. Сібірскі рэгіён зазнаў абстрэл упершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Ва Украіне заяўлялі, што пашкодзілі або знішчылі 41 расейскі самалёт стратэгічнай авіяцыі. Сярод іх - самалёт-выведнік А-50, які ў 2023 годзе быў пашкоджаны ў Мачулішчах пад Менскам.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10