навіны

Не парушэнне мяжы, а дэманстрацыя РЭБ для Лукашэнкі? Што за беларускі Як-130 лятаў каля Украіны

Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Берасцейскую вобласць. 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, Беларусь. 24 верасня 2024 года. Фота: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Берасцейскую вобласць. 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, Беларусь. 24 верасня 2024 года. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

24 верасня з’явілася інфармацыя пра тое, што беларускі вайсковы самалёт Як-130 нібыта парушыў мяжу з Украінай. У ВПС Украіны заявілі, што парушэння не было, тым не менш, застаецца незразумелым, што менавіта фіксавалі маніторынгавыя групы.

Украінскія маніторынгавыя тэлеграм-каналы паведамлялі, што на тэрыторыю Украіны, у бок Жытомірскай вобласці, з Беларусі ляцеў самалёт. Паводле звестак «Беларускага Гаюна», мяжу ён пераляцеў каля 14:25 каля вёскі Дзятлік у Нараўлянскім раёне на Гомельшчыне.

Парушальніка апазналі як вучэбна-баявы знішчальнік Як-130. Паводле некаторых звестак, ён заляцеў на мяжу Кіеўскай і Жытомірскай вобласцяў. Украінскія тэлеграм-каналы адзначылі таксама, што ў той самы час на мяжы з Жытомірскай вобласцю лятаў беларускі самалёт Су-30СМ, які вылецеў з аэрадрому Баранавічы. Менавіта ён, на думку каментатараў, мог пусціць «фальш-цэль».

Украінскія паветраныя сілы заявілі, што не выявілі факту парушэння паветранай прасторы Украіны з тэрыторыі Беларусі. На іх думку, была выкарыстаная радыёлакацыйная перашкода.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання 230-га агульнавайсковага палігона Абуз-Лясноўскі ў Берасцейскай вобласці, Беларусь. 24 верасня 2024 года. Фота: president.gov.by

Якія беспілотнікі паказалі Лукашэнку на палігоне Абуз-Лясноўскі?

навіны

«Белсат» ужо пісаў раней, што інцыдэнт на мяжы адбыўся ў той самы дзень, калі Аляксандр Лукашэнка аглядаў 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі на Берасцейшчыне. На думку нашых журналістаў, менавіта там «выкарыстоўвалі сродкі РЭБ так, што ва Украіне нават падумалі, што з тэрыторыі Беларусі заляцеў самалёт Як-130».

Падобнай думкі прытрымліваецца і тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси». Паводле яго, у версіі пра выкарыстанне беларускім Су-30СМ фальш-цэлі «ёсць адно важкае „але“».

,,

«Цэль на ўкраінскіх радарах фіксавалася вельмі непрацяглы час, літаральна некалькі хвілінаў. А гэта не характэрна для імітатара. Гэта значыць, спачатку яны бачылі палёт беларускага Су-30СМ паблізу мяжы, а пасля ў дадатак да яго з ніадкуль узялася яшчэ адна цэль, ідэнтыфікаваная паводле сваіх радыётэхнічных параметраў і выпраменьвання як Як-130. Як падказваюць дасведчаныя людзі, калі б выкарыстоўвалася фальш-цэль, то працавала б яна даўжэй, не менш за паўгадзіны. А ў гэтым выпадку яна проста знікла з радараў. Так што тут напрошваецца і іншая версія», – пішуць аўтары каналу.


На іх думку, Лукашэнку ў гэты час «дэманстравалі нейкія новыя перспектыўныя распрацоўкі бартавога авіяцыйнага комплексу РЭБ». У прыватнасці, у Беларусі ёсць паспяховы досвед стварэння бартавых комплексаў абароны «Талісман» і «Сатэліт».

Нагадаем, што на Абуз-Лясноўскім палігоне Лукашэнка запатрабаваў ствараць найсучаснейшыя комплексы радыёэлектроннай барацьбы – «гэта нашая беларуская тэма». Ён дадаў: «Вось цяпер вельмі спатрэбілася». Для чаго, не сказаў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10