навіны

Украіна і ЗША падпісалі пагадненне наконт мінералаў

Міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт і міністарка эканомікі Украіны Юлія Свырыдэнка. Фота: Юлія Свириденко / Facebook
Міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт і міністарка эканомікі Украіны Юлія Свырыдэнка. Фота: Юлія Свириденко / Facebook
podpis źródła zdjęcia

30 сакавіка пасля дамовы паміж прэзідэнтамі Уладзімірам Зяленскім і Доналдам Трампам адбылося падпісанне Угоды пра стварэнне Інвестыцыйнага фонду ўзнаўлення паміж ЗША і Украінаю, якую яшчэ часам называюць пагадненнем аб нетрах або карысных выкапнях. Эксперты называюць дакумент гістарычным.

Пад пагадненнем паставілі подпісы міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт і міністарка эканомікі Украіны Юлія Свырыдэнка

,,

«Гэтае пагадненне выразна сігналізуе Расеі, што адміністрацыя Трампа прыхільная мірнаму працэсу, сканцэнтраванаму на свабоднай, суверэннай і квітучай Украіне ў доўгатэрміновай перспектыве. І, каб было зразумела, ніводная дзяржава ці асоба, якія фінансавалі або рабілі пастаўкі расейскай ваеннай машыне, не атрымае выгады ад аднаўлення Украіны», – прыводзіць словы міністра фінансаў ЗША Скота Бэсэнта выданне «Bloomberg».


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас паездкі на Сумшчыну, Украіна. 3 красавіка 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: President.gov.ua
ЗША і Украіна наблізіліся да дамовы аб выкапнях. Але ж ці на ўкраінскім баку Штаты? Вайна

Паводле Юліі Свырыдэнкі, створаны фонд будзе «прыцягваць глабальныя інвестыцыі» ва Украіну.

Асноўныя прынцыпы, прапісаныя ва ўгодзе, можна звесці да некалькіх асноўных пунктаў, якія сфармулявала міністарка фінансаў Украіны.


  1. Украіна цалкам захоўвае ўласнасць на свае рэсурсы – нетры, тэрыторыі, прадпрыемствы.
  2. Фонд ствараецца на ўмовах раўнапраўнага партнёрства (50/50) з супольным кіраваннем без перавагі аднаго з бакоў.
  3. Угода не прадугледжвае зменаў у працэсах прыватызацыі або ўпраўлення дзяржаўнымі кампаніямі, яны і надалей належаць Украіне.
  4. Дакумент не прадугледжвае ніякіх пазыковых абавязкаў Украіны перад ЗША.
  5. Угода адпавядае Канстытуцыі і не змяняе курсу Украіны на еўраінтэграцыю, адпавядаючы ўсім яе міжнародным абавязкам.
  6. Усе даходы фонду будуць паступаць выключна з новых ліцэнзіяў на здабыванне.
  7. Для функцыянавання фонду прадугледжваюцца толькі кропкавыя заканадаўчыя змены (у прыватнасці, у бюджэтны кодэкс), сам дакумент будзе ратыфікавацца Вярхоўнаю Радай Украіны.
  8. ЗША дапамогуць прыцягваць дадатковыя інвестыцыі і тэхналогіі ва Украіну праз агенцтва DFC.
  9. Угода надае падатковыя гарантыі. Даходы і ўнёскі фонду не абкладаюцца падаткамі ні ў ЗША, ні ва Украіне, каб інвеставанне прынесла як мага больш вынікаў.


Свырыдэнка адзначыла: Украіна і ЗША сфармавалі версію ўгоды, што прадугледжвае ўзаемавыгадныя ўмовы для абедзвюх дзяржаваў. 

,,

«Гэта ўгода, у якой ЗША адзначаюць сваё імкненне спрыяць дасягненню доўгатэрміновага міру ва Украіне і прызнаюць унёсак, які Украіна зрабіла ў глабальную бяспеку, адмовіўшыся ад ядравага арсеналу. Угода, у якой ЗША адзначаюць сваю адданасць пытанням украінскай бяспекі, аднаўлення і рэканструкцыі», – напісала міністарка фінансаў Украіны.


Нагадаем, што цырымонія падпісання дакументу адбылася ў соты дзень прэзідэнцтва Доналда Трампа, яна завершыла напружаныя перамовы, поўныя непаразуменняў, што пачаліся ў лютым падчас прыезду Уладзіміра Зяленскага ў Вашынгтон. Падпісанне мусіла адбыцца яшчэ тады, але пасля спрэчкі ўкраінскага прэзідэнта з Трампам у Авальным кабінеце было адкладзенае.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10