Naviny

«Беларусам – не насіць». Ідэолагі расказалі, ці забароненая ў Беларусі георгіеўская стужка

img
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка, чалец Савету Рэспублікі Сяргей Хаменка і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк на Мамаевым кургане. Валгаград, Расея. 28 красавіка 2025 года. Фота: housegovby / Telegram

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным раптоўна загаварыў пра георгіеўскую стужку і запэўніў, што ў Беларусі яна не забароненая. «Белсат» пацікавіўся ў лукашэнкаўскіх ідэолагаў, ці можна выходзіць на вуліцу з гэтым сімвалам.