навіны

Што чуваць пра беларуса, які прыехаў у Шчэцін са зброяй, каб ваяваць за Беларусь?

Работнікі чыгуначнай аховы ў Шчэціне затрымалі 49-гадовага беларуса з прадметам, падобным да агнястрэльнай зброі. Фота: kgsok.pl
Работнікі чыгуначнай аховы ў Шчэціне затрымалі 49-гадовага беларуса з прадметам, падобным да агнястрэльнай зброі. Фота: kgsok.pl
podpis źródła zdjęcia

27 красавіка работнікі шчэцінскай аховы чыгункі паведамілі пра замежніка з прадметам, падобным да зброі, які ехаў у цягніку з Каменя-Паморскага ў Шчэцін.

Выказаўшы здагадку, што ў мужчыны можа быць сапраўдная агнястрэльная зброя, паліцыя вырашыла ўмяшацца. Паводле апісання ад начальніка цягніка хулігана затрымалі на платформе. 


Гэта быў 49-гадовы беларус, які ехаў у цягніку «PolRegio» і паводзіў сябе неспакойна, паведамляе Служба аховы чыгунак Польшчы.


Падчас затрымання беларус паводзіў сябе «вельмі агрэсіўна» і паведаміў паліцыянтам, што збіраецца ваяваць у Беларусі.


Мужчына меў пісталет, вельмі падобны да сапраўднай агнястрэльнай зброі. Аднак гэта аказаўся «Byrna SD» калібру 0,68 (17,27 мм) з гумовымі і пярцовымі кулямі.


30 красавіка муніцыпальная паліцыя Шчэціна няшмат чаго здолела паведаміць «Белсату» пра гэты выпадак: паходжання прадмета на чацвёрты дзень дакладна не высветлілі і паспелі даць толькі «першапачатковую ацэнку».


«У шчэцінскую паліцыю паступіла паведамленне ад работнікаў чыгуначнай аховы адносна п'янага грамадзяніна Беларусі, які прыбыў цягніком у Шчэцін і нібыта меў у кабуры прадмет, падобны да зброі. Мужчыну праверылі паліцыянты, прадмет сканфіскавалі для складання пратаколу. Цяпер супрацоўнікі пастарунку Шчэцін-Сьрудмесьце расследуюць паходжанне гэтага прадмета, захады працягваюцца. Згодна з першапачатковай ацэнкай, гэта прадмет, на куплю або валоданне якім не патрабуецца дазвол», – адказала «Белсату» прэс-сакратар Эвэліна Грышпан.


Дар’я Форман, Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10