30 красавіка 2025 года а 17:55 сутыкнуліся цягнік № 752 «Гомель – Менск» і лесавоз.
Прэс-служба чыгункі паведаміла, што ў ДТЗ вінаваты лесавоз: кіроўца парушыў правілы і выехаў на чырвоны сігнал святлафора.
Аварыя адбылася на чыгуначным пераездзе «Цялуша – Чырвоны Бераг» участку Асіповічы – Жлобін.
На момант здарэння ў цягніку былі 240 пасажыраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.
У выніку аварыі пашкоджаныя кабіна электрацягніка, два вагоны і кантактная сетка. Рух цягнікоў на гэтым участку прыпынены, для пасажыраў арганізавалі дадатковы цягнік.
Тэса Анэйда belsat.eu