навіны

У Беларусі прынялі амністыю для 7,5 тысячы зняволеных

Жаночая калонія ў Гомлі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by
Жаночая калонія ў Гомлі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by
podpis źródła zdjęcia

Гэта ўжо чацвёртая амністыя з 2020 года, якая не распаўсюджвацца на палітычных зняволеных.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жаночая калонія. (Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by)
Што такое амністыя і як яна праходзіць у Беларусі навіны

Дэпутаты прынялі праект закону аб амністыі «да Дня Перамогі», паведаміла прэс-служба Палаты прадстаўнікоў. Законапраект рэпрэзентаваны звязкаю кіраўнікоў сілавікоў «Кубракоў Барсукоў». Наступны этап – подпіс Аляксандра Лукашэнкі.


Паводле папярэдніх падлікаў, амністыя «да Дня Перамогі» закране 7630 асуджаных. Сярод іх толькі тыя, хто цалкам кампенсаваў шкоду, прычыненую злачынствам, і мае станоўчую характарыстыку ад начальства калоніі.


Як і пры амністыі 2024 года «ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», прадугледжваюцца зніжэнне тэрміну пакарання на адзін год шматдзетным жанчынам, асуджаным за ўчыненне забойства або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што прывяло да смерці, без абцяжарвальных адказнасць акалічнасцяў (частка 1 артыкулу 139 і частка 3 артыкулу 147 КК); жанчынам і адзінокім мужчынам, якія маюць непаўналетніх дзяцей і ўчынілі злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў; асобам, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы.


Але амністыя зноў не распаўсюджваецца на асобаў, якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя часткай 1 артыкулу 349 (несанкцыянаваны доступ да кампʼютарнай інфармацыі), часткамі 1 і 2 артыкулу 350 (знішчэнне, блакаванне або мадыфікацыя кампʼютарнай інфармацыі) КК, а таксама да асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці.


Са словаў праваахоўнікаў, асуджаныя паводле палітычных артыкулаў амаль заўсёды маюць дрэнную характарыстыку ад начальства калоніяў і лічацца парушальнікамі рэжыму, таму пад амністыю не трапляюць.


«Ідэя амністыі супярэчыць асноўным прынцыпам права»


Амністыя – гэта поўнае або частковае вызваленне ад пакарання, замена пакарання на мякчэйшае або спыненне крымінальнага пераследу. Амністыя ў Беларусі звычайна праводзіцца раз на 2-3 гады, з нагоды якой-небудзь патрыятычнай даты, ніяк не звязанай са зняволенымі, якія трапляюць пад яе. 


Большасць амністыяў у Беларусі былі прымеркаваныя да гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны. У 2022 годзе амністыя ў Беларусі прайшла «ў сувязі з Днём народнага адзінства», у 2024 годзе яе праводзяць «у сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».


Большасць краінаў ставіцца да амністыі негатыўна, лічачы прыярытэтам удасканаленне заканадаўства – тады і патрэбы ў амністыі не будзе. Пры гэтым адныя краіны часта яе практыкуюць, другія – выкарыстоўваюць рэдка і толькі для вузкага кола зняволеных, а трэція – увогуле не выкарыстоўваюць (напрыклад, апошняя амністыя ў Польшчы адбылася ў 1989 годзе).


«Парадаксальна, але, пры даволі шырокай распаўсюджанасці гэтага інстытуту, сама ідэя амністыі супярэчыць асноўным прынцыпам крымінальнага права, – казаў раней «Белсату» праваахоўнік Павел Сапелка. – Я гэты падыход падзяляю і лічу, што ў асуджаных мусіць быць яснае ўяўленне пра свой лёс пасля ўступлення ў сілу прысуду. Мусяць спраўна працаваць інстытуты ўмоўна-датэрміновых вызваленняў і змякчэння пакаранняй, якія ўлічваюць паводзіны асуджанага, стан здароўя, іншыя акалічнасці. Акрамя таго, я не лічу амністыю ў Беларусі "праявай гуманізму": яна праведзеная дыскрымінацыйна і не адпавядае чаканням не толькі апанентаў рэжыму, але і прыхільнікаў нацыянальнага прымірэння».


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10