навіны

Падрыхтоўка да вайны, «рота старых» і дроны дзеля эканоміі. Што нагаварыў Лукашэнка на палігоне

img
Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Берасцейскую вобласць. 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, Беларусь. 24 верасня 2024 года. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Да вайны трэба рыхтавацца, калі хочаш міру, казаў Лукашэнка. І зброю трэба рыхтаваць, каб… ён на імгненне задумаўся перад тым, як завершыць думку словам «абараняцца».

Аляксандр Лукашэнка 24 верасня зладзіў паездку ў Берасцейскую вобласць, паглядзеў 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі. Там ён шмат гаварыў пра падрыхтоўку да вайны. «Белсат» пераказвае галоўнае з таго, што перадавала прэс-служба Лукашэнкі і ананімны Telegram-канал «Пул Первого», які таксама выконвае функцыі ягонай прэс-службы.


Патрэбныя дроны, бо яны таннейшыя за салдатаў, і не трэба «паказухі»


Belsat

«Два паверхі складзецца». Да якіх разбурэнняў можа прывесці падзенне шагэду?

навіны

У часе дэманстрацыі ўзбраенняў і баявой тэхнікі Лукашэнка патрабаваў, каб усё было «натуральным чынам, як у баі. І ніякай паказухі».

Падобна, масавую вытворчасць беспілотнікаў у Беларусі яшчэ не наладзілі, бо Лукашэнка запатрабаваў «вызначыцца, што ў першую чаргу неабходна вырабіць і куды паставіць». Але ён упэўнены, што вырабляць трэба дроны, бо падрыхтаваць вайскоўца ў пяць разоў даражэй, чым зрабіць дрон.



Лукашэнка рыхтуецца ваяваць? Або бараніцца?


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вучэнні 120-й зенітнай ракетнай брыгады на 174-м навучальным палігоне, Беларусь. Фота: Павел Кузняцоў / Ваяр / Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

У беларускім войску рыхтуюцца да нападу Украіны? Вайсковец тэрміновай службы кажа: нападуць – давядзецца бараніцца

навіны

Беспілотнікі самі па сабе не перавярнуць хады вайны, але значна паўплываюць на хаду баявых дзеянняў. Таму трэба пераўзбройваць войскі рознай надзейнай зброяй, бо «без салдата, без надзейнай зброі ў гэтага салдата мы не зможам… абараняцца ў Беларусі, ну і нас ніхто не зможа заваяваць». Перад словам «абараняцца» ён запнуўся і паглядзеў на кагосьці збоку, нібы хацеў сказаць іншае слова.


«Хочаш міру – рыхтуйся да вайны», – казаў Лукашэнка на нарадзе ў пытаннях абарончага сектару эканомікі. Ён запэўніваў, што «мы не збіраемся ваяваць, не хочам ваяваць». Гэта «праціўнікі», казаў ён, рыхтуюцца ваяваць супраць Беларусі. Але пакуль не назіраецца тэндэнцыі да развязвання вайны супраць Беларусі, дадаў ён.


Таксама Лукашэнка заклікаў распрацоўваць сістэмы для контрбатарэйнай барацьбы. Пакуль жа хапае чагосьці для мірнага часу, «але ж мы рыхтуемся да вайны, а ў ваенны час нам трэба ў дзесяць разоў больш за тое, што мы сёння бачылі». 


Трэба ствараць найсучаснейшыя комплексы радыёэлектроннай барацьбы – «гэта нашая беларуская тэма», адзначыў Лукашэнка. Ён дадаў: «Вось зараз вельмі спатрэбілася». Для чаго, не сказаў, але, магчыма, гэта адсылка або да збітых тры тыдні таму расейскіх дронаў-камікадзэ, якія ляцелі праз Беларусь ва Украіну, або да ранішняга залёту чарговага расейскага дрона на тэрыторыю Беларусі, або да нечага іншага, дзеля чаго ў гэты дзень выкарыстоўвалі сродкі РЭБ так, што ва Украіне нават падумалі, што з тэрыторыі Беларусі заляцеў самалёт Як-130.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з вайскоўцамі выглядаў горш, чым хацела б ягоная прэс-служба. Зверху: фота з сайту president.gov.by з прыкметамі рэтушы. Знізу: кадр з відэа Telegram-каналу «Пул Первого». 24 верасня 2024 года. Калаж: Белсат
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з вайскоўцамі выглядаў горш, чым хацела б ягоная прэс-служба. Зверху: фота з сайту president.gov.by з прыкметамі рэтушы. Знізу: кадр з відэа Telegram-каналу «Пул Первого». 24 верасня 2024 года. Калаж: Белсат

Армія ў кепскім фізічным стане, будуць правяранні і падраздзяленні са «старых»


Вайскоўцам Лукашэнка паставіў задачу перафарматаваць навучанне ў войску, каб не было залішняй муштры, але вайскоўцы былі фізічна гатовыя – з апошнім выявіліся «невялікія праблемы», бо салдат з аўтаматам на шыі «трох кіламетраў не пройдзе пешшу». Трэба «страсянуць армію і прывесці яе ў ідэальны стан, пакуль у нас ёсць гэтае адзінства ў грамадстве і ёсць дысцыпліна».


Пасля ўборачнай кампаніі і завяршэння «разборак» у сельскай гаспадарцы Лукашэнка паабяцаў у зімовы перыяд «жэстачайшую праверку» ўсіх сілавікоў: Узброеных сілаў, Міністэрства ўнутраных справаў, Камітэту дзяржаўнай бяспекі.

Трэнаванні ў вайсковай частцы 3214. Фота: Внутренние войска МВД / Telegram

Карпянкоў задумаў стварыць у САХР асобныя атрады снайпераў і аператараў дронаў

навіны

Шукалі спецыялістаў – пастанавілі стварыць яшчэ адно кантрактнае падраздзяленне з «разумных, талковых, моцных старых». Байцам АМАПу, спецпадраздзяленням кшталту «Алмаз» і «Альфа», Унутраным войскам паставілі задачу «адкапаць усіх, хто служыў» у іх, узяць на ўлік тых, хто «можа працягваць ваяваць эфектыўна», і навучаць іх. Бо яны ж ужо прайшлі спецпадрыхтоўку, а гэта было дорага. 


Экс-міністру ўнутраных справаў Ігару Шуневічу пастаўленая задача набраць брыгаду з паляўнічых, бо ў тых «зброя не горшая, чым у арміі». Там маюць рыхтаваць снайпераў, каб зэканоміць на пабудове вайсковых гарадкоў.


Беларусь праз невялікую колькасць насельніцтва і праз эканамічныя магчымасці не можа ўтрымліваць такой арміі, якая патрэбная для вайны, лічыць Лукашэнка. Таму трэба рабіць «народнае апалчэнне», тэрытарыяльную абарону і Узброеныя сілы, а для гэтага патрэбныя «адзінства і дысцыпліна». Лукашэнка не вызначыўся: сістэма абароны ці то створаная, ці то «практычна створаная».

Што ўсё гэта значыць?


Палітычны аглядальнік радыё «Свабода» Валер Карбалевіч у эфіры «Белсату» тлумачыць: Лукашэнка мае недавер не толькі да войска. На эканамічных нарадах ён таксама патрабуе, каб «не было паказухі», бо ў створанай ім сістэме паказуха для адзінага гледача – гэта норма. Без падвоеных ці патроеных праверак паказухі было б яшчэ больш. Але гэта не адзіная прычына:

,,

«Мне падаецца, тут пэўную ролю адыгрывае досвед Расеі, – лічыць Карбалевіч. – Вось у Расеі зараз чарговы раз узарвалася ракета "Сармат", пра якую Пуцін хваліўся даўно, што вось ужо яна як бы гатовая, мы зараз пакажам гэтым англасаксам-супастатам… А аказалася, што паказваць няма чаго».


МУС паказвае, чым будзе займацца новы атрыд спецназу. (Фота: mvd.gov.by)

Адказ каліноўцам, PR і рэпрэсіі. Навошта ў Беларусі дзясятак новых атрадаў спецназу

навіны

У Беларусі, нагадвае Карбалевіч, было нямала прыкладаў паказухі ў розных галінах: Акадэмія навук вунь хвалілася перспектывамі з беларускім электрамабілем. Таму досвед падказвае Лукашэнку не вельмі давяраць усяму, што яму паказваюць. 


Тэарэтычна нейкія дроны ў Беларусі можна вырабляць, бо гэта танныя і простыя канструкцыі. Карбалевіч нагадвае, што ва Украіне дроны робяць літаральна ў падвалах. Іншае пытанне, наколькі беларускія дроны будуць якаснымі і сучаснымі, наколькі ўдасца наладзіць масавую вытворчасць якасных і эфектыўных беспілотнікаў на ўзроўні турэцкіх, іранскіх ці ўкраінскіх.


Але чаму менавіта цяпер Лукашэнка пачаў размаўляць пра дроны? Досвед вайны ва Украіне сапраўды паказаў, што «сучасная вайна – гэта вайна дронаў», адказвае Карбалевіч. Сёння ўсе арміі свету спрабуюць наладзіць выпуск ці закупку дронаў. Таму цалкам лагічна, што і беларускае войска спрабуе на іх пераходзіць, гэта аб’ектыўная неабходнасць. Хочаш ці не, а такую зброю трэба здабываць.


Алесь Наваборскі, Ян Федаровіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10