Naviny

У беларускім войску рыхтуюцца да нападу Украіны? Вайсковец тэрміновай службы кажа: нападуць – давядзецца бараніцца

Вучэнні 120-й зенітнай ракетнай брыгады на 174-м навучальным палігоне
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вучэнні 120-й зенітнай ракетнай брыгады на 174-м навучальным палігоне, Беларусь. Фота: Павел Кузняцоў / Ваяр / Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Глядач падзяліўся з «Белсатам» запісам размовы з беларускім вайскоўцам тэрміновай службы, які цяпер служыць блізу мяжы з Украінай. Гэты вайсковец чуў, як збівалі расейскі дрон, і бачыў, як вайскоўцы на памежжы «да чагосьці рыхтуюцца».