навіны

Пад Гомлем збілі расейскія дроны-камікадзэ «Shahed» – «Беларускі Гаюн»

img
Меркавана, збіты расейскі беспілотнік «Shahed» падае над Гомлем, Беларусь. 5 верасня 2024 года. Скрыншот: Флагшток / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У ноч на 5 верасня ў Гомельскі раён заляцелі прынамсі два расейскія ўдарныя беспілотнікі тыпу іранскіх «Shahed». Выглядае, што іх збіла беларуская супрацьпаветраная абарона. Гамельчукі назіралі, як штосьці ў небе гарыць і падае.

Людзі праходзяць міма іранскіх беспілотнікаў айчыннай вытворчасці падчас штогадовага мітынгу ў памяць аб Ісламскай рэвалюцыі ў Іране 1979 года. Тэгеран, Іран. 11 лютага 2023 года. Фота: Sobhan Farajvan / Pacific Press / East News

Палёты шагэдаў над Беларуссю сталі рэгулярнымі. Што адбываецца?

навіны

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» у ноч на 5 верасня паведаміў са спасылкай на ўкраінскіх назіральнікаў, што ў неба над Беларуссю каля 01:08 ўвайшлі два расейскія «Шагэды». Яны ляцелі з Чарнігаўскай вобласці Украіны ў напрамку Гомля.


Абноўлена. Паводле «Гаюна», агулам за ноч у Беларусь заляцела не менш за восем «Шагэдаў». Каля 02:30 таксама пад Хойнікамі чулі запускі ракет, бачылі, як мяркуецца, трапленне па дроне. Дроны ўваходзілі ў беларускую паветраную прастору аж да 07:54.

,,

«Сістэма апавяшчэння, якую бесперапынна мантуюць і выпрабоўваюць з 2022 года, не змагла папярэдзіць гамяльчан падчас атакі расійскімі БПЛА», – адзначае «Флагшток».


Меркаваныя маршруты беспілотнікаў, якія ляцелі над Беларуссю ў ноч на 5 верасня. Выява: Беларускі Гаюн / Telegram
Меркаваныя маршруты беспілотнікаў, якія ляцелі над Беларуссю ў ноч на 5 верасня. Выява: Беларускі Гаюн / Telegram

Абноўлена. Начальнік Генеральнага штабу Беларусі Сяргей Фралоў пацвердзіў, што 5 верасня штосьці – меркавана, беспілотны лятучы апарат – парушыла паветраную прастору Беларусі, «усе цэлі-парушальнікі былі збітыя», «праводзіцца праверка». Адкуль прыляцелі цэлі, колькі іх было і хто іх мог запусціць, афіцыйна не паведамілі.




Паводле ўласных звестак «Гаюна», каля 01:30 з аэрадрому «Баранавічы» быў падняты дзяжурны знішчальнік. Затым у 01:34 і 01:36 у Гомельскім раёне чулі два выбухі і, як мяркуецца, бачылі антыдронавую барацьбу ў небе.


Гомельскае выданне «Флагшток» апублікавала кадры відавочцаў і цытаты з мясцовага чату:



Адзін з беспілотнікаў, як лічыць «Флагшток», упаў у самім Гомлі – у Навабеліцкім раёне між 6-м і 8-м завулкамі Ільіча. А ў раённым чаце пішуць, што нешта гарэла паблізу – на вулціы Белага, за крамай «Суседзі».

Belsat

«Два паверхі складзецца». Да якіх разбурэнняў можа прывесці падзенне шагэду?

навіны

Пазней маглі збіць і іншыя расейскія беспілотнікі: «Гаюн» паведамляў, што ў 02:20 з Баранавічаў паднялі яшчэ адзін самалёт-знішчальнік, які паляцеў на паўднёвы ўсход; у 02:28 яшчэ адзін «Шагэд» уляцеў у Беларусь і рухаўся на Хойнікі; ў 03:10 з Баранавічаў паднялі яшчэ адзін знішчальнік, бо яшчэ адзін «Шагэд» заляцеў у Беларусь і ішоў па напрамку на Брагін.


Абноўлена. Паводле «Гаюна», у Гомельскай вобласці раніцай 5 верасня шукаюць ракеты, якія не выбухнулі. Імаверна, гаворка пра ракеты, якімі спрабавалі збіць «Шагэды».


Абноўлена. Міністэрства надзвычайных справаў Беларусі прызнала, што беспілотнік, які ўпаў на склад на 8-м завулку Ільіча, выклікаў пажар. Пацярпелых няма.



З 4 на 5 верасня па Украіне запусцілі, падобна, не адзін дзясятак «Шагэдаў», паветраная трывога ў Кіеве трывала ўсю ноч, праз гэта ў горадзе здарыўся транспартны калапс.


Абноўлена. Паветраныя сілы ЗСУ паведамілі, што начную атаку ладзілі з выкарыстаннем адной балістычнай ракеты «Іскандэр-М» і 78 ударнымі беспілотнікамі тыпу «Shahed». Збіць удалося 60 беспілотнікаў, яшчэ два вярнуліся ў Расею і яшчэ адзін у Беларусь, 15 «лакацыйна страчаныя» на тэрыторыі Украіны (імаверна, праз радыёэлектронную барацьбу). Аб руйнаваннях ці пацярпелых не паведамлялі.


Апошнім часам стала вядома пра шэраг выпадкаў, калі падчас расейскіх атак на Украіну ў паветраную прастору Беларусі заляталі дроны-камікадзэ «Shahed». 16 ліпеня адзін з іх даляцеў ажно да Магілёва і, як паведаміў маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн», разбіўся за 55 км ад гораду Бабруйску. Беларуская авіяцыя ўпершыню збіла расейскі дрон-камікадзэ ў ноч на 29 жніўня.


Над Беларуссю пралятаюць не толькі «Шагэды»: падобна, днём раней праз Беларусь ва Украіну пралятала расейская ракета «Х-47м2 Кінджал», якая ляцела на Львоў. У выніку той ракетна-дронавай атакі ва Львове загінулі сем чалавек, у тым ліку 7-гадовая дзяўчынка.



Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10