Руская культура цяпер гэта –спявак Шнураў, «Дом-2», «Брат-2» і Comedy club
Я беларус, які вырас на рускай культуры. Амаль 40 гадоў я выхоўваўся ў сітуацыі, калі большую частку жыцця руская культура падавалася нам як культура вялікая, сур’ёзная, дарослая, а беларуская – як культура мясцовая, правінцыйная, пацешная. Тое ж самае адбывалася на працягу ўсяго жыцця маіх бацькоў і іх бацькоў. Гэта тычылася падыходу выкладання ў школе. За рускую літаратуру пыталіся ўсурʼёз, а беларуская так, у вольны ад важных рэчаў час. Гэта не выпадковасць. Гэта падыход дзяржаўнай палітыкі. Гэта ўсвядомленае размежаванне на культуру метраполіі і культуру калоніі.
«Прадмова» у Варшаве (Фота: Белсат)
Тое ж самае ў поўнай меры тычылася мовы. Ёсць мова сур’ёзных рэчаў: бізнесу, палітыкі, дыпламатыі. А ёсць мясцовая смешная правінцыйная гаворка, на якой можна паспяваць застольныя песні, імітуючы вясковы гоман. Можна пачытаць вершыкі абарыгенскіх паэтаў, імітуючы павагу да мясцовага каларыту. І вярнуцца да вырашэння сурʼёзных пытанняў на дарослай мове.
Гэтаму каланіяльнаму падыходу больш за 200 гадоў. З 1795 года, калі Расейская імперыя захапіла беларускую частку зямель Рэчы Паспалітай, яна адкрыта і паслядоўна праводзіла палітыку русіфікацыі.
«Што не даробіць рускі штык, даробяць рускі поп і руская школа». Гэта не міфічны «план Далеса», а гістарычная цытата рускага дзяржаўнага дзеяча тых часоў Мураўёва, вядомага на беларускіх землях пад мянушкай Вешальнік – куратара Віленскай навучальнай акругі ў 1864-1868 гг. Івана Карнілава.
Тыя, хто душыў паўстанне Каліноўскага на беларускіх землях, вырашылі знішчыць самую глебу для далейшых паўстанняў у будучыні. Для любой прыстойнай карʼеры неабходнай умовай стала руская мова і праваслаўная канфесія. Русіфікацыя была часткай дзяржаўнай палітыкі на маіх землях і ў савецкія часы.
50 гадоў таму мае родныя размаўлялі дома па-беларуску, вучыліся ў школе па-беларуску. Але ў БССР атрымаць нармальную вышэйшую адукацыю можна было толькі па-руску. Хочаш вышэйшую адукацыю? Вучы рускую мову. Хочаш зрабіць карʼеру? Гавары па-расейску. Станавіся рускім.
Дакладна такую ж палітыку вядзе зараз Лукашэнка ў Беларусі.
Беларускую мову выганяюць з сярэдніх школ. На 10-мільённую краіну школ з беларускай мовай адзінкі. Вышэйшая адукацыя на беларускай цалкам знішчаная. Дакументацыя на беларускай мове не вядзецца ні ў воднай дзяржаўнай установе. Беларускай мовы няма ні ў судах, ні ў мэрыях, ні нават у імітацыі парламента.
Лукашысты амаль 30 гадоў русіфікавалі музычную культуру, якая шмат у чым фарміруе светапогляд падлетка. Беларускіх музыкаў забаранялі, канцэрты адмянялі, залы «мініравалі». Рускія музыкі свабодна прыязджалі і гастралявалі. Лукашэнкаўскі Камітэт па маралі і цэнзуры забараняў хрысціяніна Вольскага і ўхваляў Шнурава.
Пасля 2020 года лукашысты пайшлі яшчэ далей.
,,
Сёння на беларускай мове размаўляць проста небяспечна на вуліцах. Гэта можа выклікаць цікавасць міліцыі і вобшук на месцы.
Калі ты трапляеш у турму і размаўляеш там на беларускай мове, то ты атрымліваеш нашыўку экстрэміста на сваё турэмнае адзенне.
З нейкім народам гэта ўжо было ў XX стагоддзі, ці не так? Гэта нацызм.
Гэта і ёсць самая сапраўдная каланіяльная палітыка ў Еўропе ў XXI стагоддзі. Расейская імперыя выкарыстоўвае тыя ж каланізатарскія метады, што і 150 гадоў таму. Рускі штык, руская школа і рускі поп. Тое, што цяпер праявіла сябе як сімвал бескультурʼя і бязбожнасці.
І гэтая каланіяльная палітыка апошніх 200 гадоў дала свой плён. Для мільёнаў беларусаў лідары меркаванняў – гэта рускія музыканты і паэты, іх любімыя пісьменнікі – рускія пісьменнікі, іх аўтарытэты – рускія псіхолагі, журналісты і блогеры. Я сам шмат у чым такі быў. Чытаў вершы Цвятаевай, слухаў песні Шаўчука.
Нам неабходна зразумець і прызнаць, што жахі Бучы і Акрэсціна выраслі не на пустым месцы. Гэта і ёсць сапраўдныя плады рускага міру. Рускай культуры. 20-30-гадовыя мужчыны і жанчыны, якія зларадна соваюць дубінку ў кішку палоннага, які крычыць, – усе яны выхаванцы рускага свету. Усе яны – сапраўдны плод і прадукт рускай культуры. Яе сапраўдны твар.
Кнігі на беларускай мове на XXVІII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе. Менск, Беларусь. 20 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
Культура, для якой каланізацыя гэта нармальна, для якой знішчаць мову суседняй краіны – гэта добрая справа, натуральным чынам спараджае менавіта такіх людзей. Яны аднолькава паводзяць сябе што на Акрэсціна, што ў Бучы.
Пракуроры, міліцыянеры, следчыя, суддзі, выканкамаўскія чыноўнікі, імітатары дэпутатаў, якія прымалі законы, якія апраўдваюць катаванні беларусаў, фальсіфікавалі крымінальныя справы, саджалі невінаватых – усё гэта людзі з каланізаванай свядомасцю. Гэтыя людзі ўспрымаюць Беларусь як калонію, дзе яны – частка прывілеяванай акупацыйнай адміністрацыі. Тубыльцаў трэба трымаць у цуглях і можна скубсці.
Скажаце, я неабгрунтавана абагульняю і распальваю нацыянальную варожасць? Як грамадзянін і юрыст я радыкальна супраць таго, каб судзіць чалавека па ягоным пашпарце, яго нацыянальнасці або мове. Але просты здаровы сэнс кажа нам, што недаацэньваць уплыў культуры на нас – хлусіць сабе самім. Лічыць, што на нас не ўплываюць кнігі, якія мы чытаем, музыка, якую мы слухаем, блогеры, якіх мы глядзім – небяспечная памылка.
«Дрэва пазнаецца па пладах яго. Добрае дрэва не прыносіць дрэнных пладоў, і дрэннае дрэва не прыносіць добрых» – Евангелле ад Лукі.
Тое, якое грамадства вырасла пад уплывам пэўнай культуры, – гэта і ёсць не плод, яе вынік. Маем мужнасць зрабіць выснову з відавочнага. Тое што мы бачым – гэта прадукт рускай культуры, не кітайскай, не французскай. А руская культура цяпер, на жаль, далёка не пісьменнік Талстой і ня паэт Цой.
,,
Руская культура цяпер гэта –спявак Шнураў, «Дом-2», «Брат-2» і Comedy club. Вось гэта на сёння і ёсць руская культура. Культ сілы і пагарды да суседзяў.
Нягледзячы на акупацыю, я не баюся таго, што Расея паглыне Беларусь. Ёй не ўдалося гэта зрабіць за 200 гадоў, не атрымаецца і цяпер. Расея ўжо праігрывае гэтую вайну і безумоўна яе прайграе. Беларусь будзе свабоднай. Беларусь будзе еўрапейскай.
Пагроза для нас – калі мы не зробім высновы з таго, што адбылося з намі. Калі мы, каб дагадзіць паліткарэктнасці, не ўсведамляем таго, што прычына многіх бедаў Беларусі – гэта каланізатарская палітыка Расеі і каланізаванаяе свядомасць шматлікіх беларусаў.
Катаванні на Акрэсціна ляжаць на сумленні людзей з каланізаванай свядомасцю. Чалавек, у якога пры дапамозе гвалту і прыніжэння адабралі прыналежнасць да ўласнай традыцыі, транслюе гэтае зло далей.
Многія беларусы глядзелі на сябе і на сваю краіну, ставячы Маскву на вяршыню ўплыву. Я таксама шмат у чым быў такім. Гэта гістарычна вытлумачальна: Масква і была цэнтрам уплыву тут апошнія 200 гадоў.
Тое, што я бачу цяпер сярод беларускіх медыяў, мяне цешыць. Мноства людзей адварочваюцца ад рускага свету, убачыўшы яго сапраўдны твар. А заадно адварочваюцца ад рускай культуры, якая ідзе разам з ім у адным пакеце. Тысячы беларусаў адмаўляюцца глядзець на сваю культуру вачыма метраполіі.
Тое важнае, што адбылося і адбываецца з намі за апошнія два гады – гэта разуменне і праява сучаснай беларускай культуры. Блогераў, палітыкаў, музыкаў, паэтаў, лідараў меркаванняў, якія не мараць «трапіць у Маскву» як пра вяршыню сваёй кар’еры, а асацыююць сябе з Беларуссю.
Тое, што цяпер адбываецца з рускай культурай – гэта не русафобія і не cancel culture. Гэта вызваленне ад каланіяльных уладаў. Мая дачка не слухае расейскую папсу. Мы спяваем Купалінку.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.