навіны

Палестынцы ўсё часцей выступаюць супраць «Хамасу»

Жыхары Палестыны атрымліваюць гарачую ежу ў пунктах гуманітарнай дапамогі. Фота: Majdi Fathi / NurPhoto via Getty Images
Жыхары Палестыны атрымліваюць гарачую ежу ў пунктах гуманітарнай дапамогі. Фота: Majdi Fathi / NurPhoto via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

У сектары Газа сярод мірных жыхароў назіраецца рост незадавальнення ўладай «Хамасу». 

Шурук Аяд суцяшае сваю 12-гадовую дачку Рагаф, якая пакутуе ад недаядання, у школе, пераабсталяванай у прытулак, у цэнтры гораду Газа. 4 мая 2025 года. Фота: Omar Al-Qattaa/AFP/Getty Images
У сектары Газа галадаюць цывільныя. Вялікая Брытанія, Францыя і Канада пагражаюць санкцыямі Ізраілю навіны

Цягам апошніх месяцаў у некалькіх палестынскіх гарадах прайшлі шматлікія пратэсты, удзельнікі якіх патрабавалі спынення вайны з Ізраілем і нават заклікалі да змены рэжыму, паведамляе «Bild». У адказ прадстаўнікі «Хамасу» ўжылі гвалт: людзей арыштоўвалі, катавалі і нават каралі смерцю.

Нягледзячы на рэпрэсіі, усё больш палестынцаў выходзіць з-пад кантролю радыкальнай групоўкі. Так, шмат хто пачаў ігнараваць заклікі да байкоту раздачы гуманітарнай дапамогі, арганізаванай амерыканскім фондам «Gaza Humanitarian Foundation».

,,

«Новая гуманітарная ініцыятыва, якую падтрымліваюць ЗША, дазволіла людзям у Газе атрымліваць прадукты харчавання па-за межамі раёнаў, кантраляваных "Хамасам". Гэтым людзям, як правіла, даводзіцца вяртацца ў раёны, дзе "Хамас" па-ранейшаму захоўвае пэўны кантроль», – прыводзіць выданне словы эксперта ў галіне бяспекі Сэта Францмэна з Фонду абароны дэмакратыяў.


Аднак Францмэн падкрэслівае, што пакуль складана дакладна ацаніць маштаб непадпарадкавання і патэнцыял змены сітуацыі ў Газе. Ён мяркуе, што шматлікія палестынцы аддалі б перавагу вяртанню да ўлады Палестынскай аўтаноміі, але «Хамас» захоўвае ўплыў, знішчыўшы на сваіх тэрыторыях любыя іншыя палітычныя сілы.

Гэтак, адна з масавых акцыяў пратэсту адбылася 25 сакавіка ў паўночнай частцы сектару Газа: сотні палестынцаў, пераважна мужчынаў, выйшлі на вуліцы з патрабаваннем спыніць вайну з Ізраілем. Удзельнікі дэманстрацыі таксама выкрыквалі лозунгі супраць «Хамасу», які кантралюе рэгіён.

Крызіс на Блізкім Усходзе абвастрыўся 7 кастрычніка 2023 года, калі «Хамас» – групоўка, прызнаная тэрарыстычнай у ЕЗ і ЗША, – здзейсніў маштабную атаку на Ізраіль. «Хамас» выпусціў сотні ракетаў па тэрыторыі Ізраілю, пранік праз мяжу і здзейсніў беспрэцэдэнтнае забойства мірных жыхароў: загінулі каля 1200 чалавек. Пры гэтым баевікі захапілі прыкладна 250 закладнікаў і вывезлі іх у Газу. Некаторых пазней удалося вызваліць ці абмяняць, але частка палонных загінула.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10