навіны

Будзем з бульбаю: урад дазволіў імпарт з несяброўскіх краінаў. Галоўныя падзеі ў малюнках

Улады Беларусі дазволілі імпарт гародніны з несяброўскіх краінаў. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Улады Беларусі дазволілі імпарт гародніны з несяброўскіх краінаў. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, што вызначаюць нашае жыццё ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на найважнейшыя навіны апошніх тыдняў.

Сям'я збірае ўраджай бульбы на сваім участку 23 верасня 2017 года ў Карэлічах, Беларусь. Фота: Pierre Crom/Getty Images
Бульба згніла і з'ехала ў Расею і Еўропу. Адкуль у Беларусі бульбяны крызіс Аналітыка

Несяброўская бульба


У Беларусі людзі ўжо некалькі месяцаў скардзяцца на адсутнасць у крамах і на рынках бульбы, а калі яна ёсць, то дрэннай якасці і вельмі дарагая. Пры гэтым Беларусь актыўна прадавала сваю бульбу ў Малдову, Расею і шэраг іншых краінаў. На думку суразмоўцаў «Белсату», прадаўцы пастанавілі прадаваць бульбу за мяжу праз цэнавае рэгуляванне, што забараняе вытворцам і прадаўцам павышаць кошты. І гэтыя крокі ў сваю чаргу адбіліся на ўнутраным рынку. Каб стабілізаваць сітуацыю з харчамі і знізіць колькасць скаргаў з боку насельніцтва, урад дазволіў імпарт бульбы, цыбулі, капусты белакачаннай і яблыкаў з несяброўскіх краінаў. У лік несяброўскіх краінаў, адкуль беларусы імпартуюць гародніну, уваходзяць перадусім краіны ЕЗ.

Палявыя зборы для школьнікаў


Беларускіх старшакласнікаў чакаюць змены. З 2026-га для 10-класнікаў будуць праводзіцца навучальна-палявыя зборы цягам 10 дзён, адразу пасля заканчэння навучальнага года – з 26 траўня да 5 чэрвеняЗаняткі будуць зарганізаваныя на базах найбліжэйшых вайсковых частак, вайсковых кафедраў ВНУ або ў спецыялізаваных цэнтрах дапрызыўнай падрыхтоўкі.

Навучальна-палявыя зборы школьнікаў. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Навучальна-палявыя зборы школьнікаў. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Вучэнні «Захад» перанясуць крыху на ўсход


Беларусь і Расея гатовыя знізіць напружанне вакол прызначаных на восень двухбаковых вучэнняў «Захад-2025». У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што перанясуць вайсковыя манеўры ўглыб тэрыторыі краіны. У 2022 годзе вучэнні «Захад» папярэднічалі поўнамаштабнаму ўварванню расейскіх войскаў ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Вучэнні «Захад» запланаваныя на восень. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Вучэнні «Захад» запланаваныя на восень. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Вучэнні «Захад» праводзяцца кожныя два гады і сёлета запланаваныя на верасень. Афіцыйныя мэты – адпрацаваць супольныя абарончыя і наступальныя дзеянні, палепшыць узаемадзеянне паміж збройнымі сіламі і праверыць гатовасць вайскоўцаў да розных сцэнароў у плане бяспекі. Падобныя вучэнні заўсёды выклікаюць занепакоенасць у суседніх краінах. Не выключаецца магчымасць таго, што яны стануць падставаю для агрэсіі.

Агульны экстрэмісцкі спіс кніг?


Расея і Беларусь павінныя разам змагацца з продажам кніг, якія могуць негатыўна ўплываць на чытачоў, заявіў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі падчас ХХ міжнароднага кніжнага салону ў Санкт-Пецярбурзе.

Улады Беларусі лічаць забароненымі ўжо 110 кніг. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Улады Беларусі лічаць забароненымі ўжо 110 кніг. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Агулам у беларускім спісе ўжо 110 забароненых кніг. А спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі, дзе таксама ёсць кнігі, налічвае больш за 4300 пазіцыяў. У Расеі апошнім часам улады актыўна змагаюцца з прапагандаю ЛГБТ, у тым ліку ў літаратуры.

Да + 28 °C у чэрвені


Травень нарабіў шмат непрыемнага: прымусіў беларусаў апранацца ў зімовую вопратку праз маразы, а потым яшчэ і пабіў расткі гародніны, у выніку чаго можна чакаць дэфіцыту бульбы, цыбулі ды іншай гародніны.

Нязвыклыя травеньскія маразы могуць кепска паўплываць на будучы ўраджай. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Нязвыклыя травеньскія маразы могуць кепска паўплываць на будучы ўраджай. Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Але ў чэрвені сіноптыкі абяцаюць доўгачаканае цяпло. Калі ў пачатку чэрвеня чакаецца ў сярэднім да + 17 °C, то ўжо 7 чэрвеня магчымыя + 28 °C. Праўда, ненадоўга і з дажджамі.

Дэ Лёс belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10