навіны

Мікола Статкевіч: 5 гадоў у няволі

Мікола Статкевіч. Фота: Michal Fludra/NurPhoto via Getty Images
Мікола Статкевіч. Фота: Michal Fludra/NurPhoto via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Роўна пяць гадоў таму затрымалі палітыка Міколу Статкевіча. Проста на шляху да пікету Святланы Ціханоўскай у Менску. Беларускі пратэст, які выспяваў і паўнавартасна выбухнуў ужо менш чым праз тры месяцы, застаўся без аднаго з самых прынцыповых і рашучых палітыкаў у найноўшай гісторыі Беларусі. 


Былы вайсковец, падпалкоўнік, кандыдат тэхнічных навук Мікола Статкевіч арганізоўваў прабеларускія і антылукашэнкаўскія акцыі з 1990-х гадоў.

,,

«Мы ўдзельнічалі ў палітычнай апазіцыйнай акцыі 1 траўня. Партыя, якой ён кіраваў, зайшла на плошчу Незалежнасці ў Менску. Там адбывалася камуністычная ці лукашэнкаўская акцыя. Мы ўліліся ў шэрагі гэтых камуністаў і пацягнулі палову іх за сабой. Зрабілі кола па плошчы Незалежнасці і фактычна разбілі вось гэтую акцыю. Вось такім чалавекам праяўляў сябе ў 1990-ыя Мікола Статкевіч», – успамінае палітычны журналіст і рэдактар «Белсату» Сяргей Пеляса.


Мікола Статкевіч неаднаразова цярпеў за сваю грамадска-палітычную актыўнасць. Быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, пасля чаго амаль пяць гадоў правёў у калоніі. У 2017-м ён быў ідэйным натхняльнікам і адным з арганізатараў антыдармаедскіх пратэстаў.

,,

«Асоба, якая была лідарам у самыя змрочныя часы. Тады, калі ў Беларусі мала хто выходзіў на пратэсты, Мікола Статкевіч быў здольны выцягнуць людзей на вуліцу або выкарыстаць нейкі спантанны народны пратэст, які адбываўся ў Беларусі. Ён выходзіў на вуліцу, станавіўся ў шэраг людзей і вёў іх за сабой», – кажа Сяргей Пеляса.


У 2020-м Статкевіч выразна падтрымаў імкненне беларусаў да пераменаў. Ён спрабаваў вылучыцца на прэзідэнцтва, але атрымаў адмову лукашэнкаўскага ЦВК. Аднак не спыніў удзелу ў кампаніі.

,,

«Калі б ён застаўся на волі, магчыма, узнікла б тое, чаго не хапала пратэстам 2020 года, – некаторая цэнтралізацыя, чалавек, які мог бы ўзяць на сябе адказнасць за тое, што адбываецца. Гэтага не было, і, мне падаецца, гэта адно са слабых месцаў, чаму пратэсты захлынуліся», – адзначае паплечнік Міколы Статкевіча Сяргей Марцалеў


Спадара Міколу абвінавацілі паводле крымінальнага артыкулу – у арганізацыі масавых беспарадкаў. У выніку ён зрабіўся фігурантам так званай справы Ціханоўскага, у межах якой да велізарных тэрмінаў агулам прысудзілі шэсць чалавек. У снежні 2021-га прагучаў прысуд і Статкевічу: 14 гадоў калоніі асобага рэжыму.

Мікола Статкевіч выступае ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску. Красавік 2016 года. Фота: Michal Fludra/NurPhoto via Getty Images
Мікола Статкевіч выступае ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску. Красавік 2016 года. Фота: Michal Fludra/NurPhoto via Getty Images
Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская трымае тэчку з фотаздымкам мужа Сяргея Ціханоўскага, які застаецца ў турме з траўня 2020 года. 9 студзеня 2025 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News
Пратэст без лідараў. Што страцілі беларусы праз затрыманне Ціханоўскага, Статкевіча і Севярынца? Аналітыка

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», да палітзняволенага перыядычна прымянялі меры спагнання: вымовы, змяшчэнне ў штрафны ізалятар, пазбаўленне перадачаў. А 9 лютага 2023 года жонка спадара Міколы Марына Адамовіч атрымала ад мужа апошні на гэты момант ліст.

У 2024 годзе памёр бацька спадара Міколы – Віктар Статкевіч. Палітвязня і ягоных сваякоў катуюць праз рэжым інкамунікада – поўнае пазбаўленне любых кантактаў.

,,

«Усяго ён правёў за кратамі трынаццаць гадоў са свайго жыцця. Для мяне відавочна адно: яны спрабуюць зламаць Мікалая. Але я бачыў яго ў абсалютна розных сітуацыях. Гэта чалавек сапраўды з несакрушальнай сілай волі, вельмі мужны. І мне хацелася б верыць, што яго палітычная воля і энергія прыдадуцца яму на волі», – кажа Сяргей Марцалеў.


Лукашэнка баіцца Статкевіча, упэўнены еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус. Баіцца людзей, якія змагаюцца доўга, устойліва, рызыкуюць сваім жыццём, дабром і здароўем. Менавіта таму легенда беларускага супраціву Мікола Статкевіч намінаваны сёлета на Нобэлеўскую прэмію міру.

Уладзіслаў Корсак belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10