Меркаваннi

Хустка «Hermès» і чаканні беларусаў

img
Наталля Пяткевич у хутцы брэнду Hermes. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

Беларусы імкнуцца да вышэйшага ўзроўню жыцця і маюць адпаведныя чаканні ад уладаў, заявіла на мінулым тыдні новапрызначаная віцэ-прэм’ерка Наталля Пяткевіч.

Новы віцэ-прэм’ер, адказны за сацыяльную сферу, Наталля Пяткевіч. Менск, Беларусь. 22 траўня 2025 года. Фота: БелТА
Любіць раскошу і супраць льготаў. Хто такая Пяткевіч, якая адказвае ў Беларусі за сацыялку навіны

Трапіўшы ў апалу пасля выбараў 2010 года, фатальная жанчына Лукашэнкі зноў бярэ ўладу ў свае рукі. І не проста бярэ, а паказвае прыклад, як чыноўніца на такой высокай пасадзе мае выглядаць у вачах суайчыннікаў. Вось, да прыкладу, яна ў хустцы ад французскага дому «Hermès». І гэта не проста дарагая хустка откутюр, гэта рэч, якая адразу пасля выхаду ў свет становіцца калекцыйнай.

Любіць Наталля Пяткевіч і пасы ад гэтага ж брэнду, стартавы кошт якіх пачынаецца ад 800 долараў. З падобным аксесуарам не так даўно з’явіўся і сам Лукашэнка, калі быў у Крамлі. А вось тут асоба, якая цяпер адказвае ва ўрадзе за сацыяльную сферу, прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнду «Veronica Beard».

Магчыма, спадзяецца, што састарэлы Лукашэнка проста не адрозніць моднага луку ад элемаўскіх мадэляў, а магчыма, Наталлі Уладзіміраўне дазволена тое, што не дазволена іншым. Бо як тады апраўдвацца перад дыктатарам, які крытыкуе беларусаў за тое, што яны, далей цытата, «рвуцца па «Gucci», Versace ды іншую гадасць». Аднак галоўнае тут – не любоў чыноўніцы да дарагіх брэндаў. 

Аляксандр Лукашэнка з сынамі. Фота: Пул Первого / Telegram
Аддаюць перавагу Hugo Boss: сыны Лукашэнкі выбіраюць замежныя брэнды адзення Шуфлядка

Прыняць чэлендж, як кажа сама Пяткевіч, ды пэўны выклік у сацыяльнай сферы – гэта не пра люксавае адзенне і аксесуары, у якіх можна франціць у Смалявічах. Гэта рэакцыя ў крытычна важных сітуацыях, як у выпадку смерці 14-гадовай дзяўчынкі ў Ельску. Гэта развязанне пытанняў з кадрамі, а не папулізм з прыездам пакістанцаў і далейшымі пагрозамі з боку сілавікоў. Гэта магчымасць дамаўляцца і ісці насустрач сацыяльна ўразлівым групам. Замест гэтага жалезная лэдзі, як яна сама сябе называе, паспрыяла адмене льготаў у 2007 годзе, пагражала незалежным медыям і марыла цалкам зачысціць інтэрнэт, хоць і прызналася, што гэта немагчыма.

Складаецца ўражанне, што Лукашэнка прызначае людзей на пасады не дзеля развязання праблемаў у той ці іншай галіне, а каб яшчэ больш паказаць абсурднасць сваіх перастановак і выклікаць яшчэ большае абурэнне самых беларусаў.

Нашай краіне варта адпавядаць – кажа Пяткевіч пра культуру. Тым больш, людзі бачаць, як развіваецца гэтая галіна ў іншых краінах. Пажыўшы нямала ў Нью-Ёрку, напэўна, ведае, пра што кажа.

Можа, гэтым разам будзе інакш? Можа, жалезная лэдзі зробіцца выратавальнаю саломінкаю для сацыяльнага блоку, медыцыны, спорту?

Ну так што, спадарства, дадзім шанец хустцы ад «Hermès»?

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш

апошнія

Item 1 of 10