навіны

Расея абстраляла Запарожжа і Харкаў. Загінула 9-гадовая дзяўчынка, цяжка паранены падлетак

Абстрэл Запарожжа
Наступствы абстрэлу расейскімі войскамі Запарожжа ў ноч на 31 траўня 2025 года. Фота: Запарожская абласная вайсковая адміністрацыя
podpis źródła zdjęcia

У ноч на 31 траўня расейскія войскі абстралялі некалькі рэгіёнаў Украіны. Ёсць загінулыя і сур’ёзна пацярпелыя, сярод якіх – дзеці.

Сістэма паветранай абароны «Patriot». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sean M. Worrell / US Army / Csis.org
Пакуль Трамп разважае пра вар’яцтва Пуціна, Расея нарошчвае паветраныя атакі. Што адбываецца на вайне і вакол яе Вайна

У выніку атакі КАБамі (кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі) па жылой забудове ў вёсцы ў Запарожскай вобласці загінула 9-гадовая дзяўчынка. 16-гадовы хлопец быў сур’ёзна паранены – у яго шматлікія траўмы, якія скончыліся ампутацыяй, кантузія. Падлетак цяпер у рэанімацыі на штучнай вентыляцыі лёгкіх.


Цалкам зруйнаваны адзін дом, яшчэ некалькі жылых дамоў і гаспадарчых пабудоваў былі разбураныя выбуховаю хваляю.


Агулам за мінулыя содні расейскія войскі нанеслі 628 удараў па 24 населеных пунктах Запарожскай вобласці. З іх 40 – авіяцыйныя абстрэлы, 376 – атакі беспілотнікаў, 205 – артылерыйскія ўдары, 7 – абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню.


Беспілотнікамі і ракетамі былі атакаваныя Харкаў і 10 паселішчаў Харкаўскай вобласці. Параненыя некалькі чалавек. Пашкоджаныя прыватныя дамы, шматпавярховікі, прадпрыемствы.


Пад абстрэл трапіў таксама Дняпроўскі раён Херсону, у выніку чаго загінулі тры асобы, сярод іх – 66-гадовы мужчына. 10 чалавек атрымалі раненні.


Уначы 24 траўня Расея запусціла па тэрыторыі Украіны 367 беспілотнікаў і ракетаў. Гэтую паветраную атаку назвалі самаю вялікаю з часу, як Пуцін пачаў поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну ў 2022 годзе. Вядома аб прынамсі 12 загінулых.


Пасля гэтага, 26 траўня, прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што не задаволены дзеяннямі Уладзіміра Пуціна і напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што кіраўнік Расеі «зусім звар’яцеў».


Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае ўжо 1193 дні.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10