Меркаваннi

Пратэсты фермераў хутка не скончацца

Чарговы дзень агульнанацыянальнай забастоўкі фермераў супраць імпарту збожжа з Украіны. На здымку спрэчны банэр з лозунгам: «Пуцін, разбярыся з Украінай, Бруселем і нашымі ўладамі». Гажычкі, Польшча. 20 лютага 2024 года. (Фота: Dawid Machecki / nowiny.pl / East News)

podpis źródła zdjęcia

Урад у Варшаве знаходзіцца ў складанай сітуацыі. Бо надыходзяць мясцовыя выбары.

Здараюцца сітуацыі, калі адзін плакат можа скампраметаваць пратэст тысячаў асобаў. Менавіта гэта адбылося з фермерамі, якія ўжо некалькі месяцаў запар пратэстуюць на памежных пераходах з Украінай. Нядаўна на адным з трактароў у мясцовасці Гожычкі (Gorzyczki) з’явіўся вялікі банер з надпісам «Пуцін, разбярыся з Украінай, Бруселем і нашымі ўладамі».
Фігура прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона разам з плакатам прыбіта да трактара, які блакуе шашу А1 каля міжнароднага аэрапорту імя Шарля дэ Голя на паўночным захадзе ад Парыжа, Францыя. 31 студзеня 2024 года. (Фота: Julien De Rosa / AFP / East News)

Еўрапейскія фермеры пратэстуюць амаль месяц. Чаго яны хочуць?

навіны
Мала таго, фермер прычапіў да трактара савецкі сцяг. Паліцыя завяла справу, мужчына будзе адказваць за «заклік да агрэсіі супраць Польшчы, падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны і прапаганду камуністычнай ідэалогіі». Плакат абурыў палякаў, што было бачна са шматлікіх публікацыяў у польскіх СМІ. Моцна абурыліся і ў Кіеве. Арганізатары пратэсту хутка адмежаваліся ад «скандальнага» фермера і паехалі далей. Праблема, якая з кожным днём усё больш абвастрае стасункі Польшчы з Украінаю, дагэтуль не вырашаная. Чарговыя 160 тонаў украінскага зерня (гэтым разам кукурузы) нехта высыпаў з вагонаў транспартнага цягніка ноччу з суботы на нядзелю каля мясцовасці Катомеж (каля Быдгашчы). Паліцыя завяла крымінальную справу. Украінскія медыі пішуць, што зерне ішло транзітам у трэція краіны праз порт у Гданьску.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапаноўваў нядаўна сустрэцца ўрадам на мяжы, але кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск запрапанаваў украінцам сустрэцца ў Варшаве 28 сакавіка. Да таго часу на ўзроўні міністэрстваў і падчас сустрэчаў у Бруселі будзе разглядвацца пытанне польскіх фермераў. Пратэстаў яны не спыняюць. Наадварот, ужо на гэтым тыдні (у аўторак) дзясяткі тысячаў фермераў прыедуць у Варшаву, каб заблакаваць цэнтр сталіцы. Арганізатары пратэсту кажуць, што, калі ўрад іх не пачуе, наступным крокам будзе блакада дарог вакол галоўных польскіх гарадоў.
Чаго дамагаюцца фермеры ў Польшчы? Па-першае, чакаюць фінансавай падтрымкі ў выглядзе даплатаў у памеры 1500 злотых да гектара зямлі. Гэта, на іх думку, павінна кампенсаваць страты, выкліканыя крызісам, які сёння перажывае аграрны сектар у Польшчы. Акрамя таго, фермеры дамагаюцца не толькі падтрымання эмбарга на ўвоз у Польшчу з Украіны збожжавай прадукцыі, але і іншых аграрных вырабаў. Дамагаюцца таксама, каб Брусель наклаў на Кіеў фітасанітарныя і бюракратычныя нормы, якія існуюць у ЕЗ. Да Еўразвязу ў польскіх (і не толькі польскіх) фермераў асобны спіс прэтэнзіяў. Галоўная праблема – Еўрапейскі зялёны курс (Europejski Zielony Ład), які праводзіць Еўропа да 2050 года, паступова пераводзячы фермераў на «экалагічна чыстую прадукцыю».
Восем вагонаў грузавога цягніку з кукурузай, які ішоў з Украіны, быў ускрыты на чыгуначным шляху ў вёсцы Катомеж, Польшча. 25 лютага 2024 года. (Фота: Mateusz Slodkowski / AFP / East News)
Восем вагонаў грузавога цягніку з кукурузай, які ішоў з Украіны, быў ускрыты на чыгуначным шляху ў вёсцы Катомеж, Польшча. 25 лютага 2024 года. (Фота: Mateusz Slodkowski / AFP / East News)
Пратэсты фермераў у розных краінах прымусілі Еўрапейскую камісію прыпыніць на год абавязак пакідаць незасеянай 4 % сваёй зямлі на так званы «адпачынак». На думку еўрачыноўнікаў, зямля ў гэты час зарастае травой і аднаўляецца. Фермеры не прымаюць і плану памяншэння ажно на 50 % (да 2030 года) ужывання пестыцыдаў, бо гэта істотна абмяжоўвае іх здольнасць канкураваць на еўрапейскім рынку (з той жа Украінай), а на польскім рынку ўжо сёння выдаткі на прадукцыю таго ж зерня (збожжа, кукурузы і г. д.) перавышаюць даходы ад іх продажаў.
Акцыя польскіх фермераў, 9 лютага 2024 года. (Фота: Marek Lapis / Forum)

Чаму польскія фермеры блакуюць мяжу з Украінаю?

Меркаваннi
Выглядае на тое, што хуткага развязання, на якое спадзяюцца ўлады ў Кіеве, у польскага кіраўніцтва няма. Кааліцыйны ўрад у Варшаве ствараецца з некалькіх партыяў і рухаў. Сярод іх – «Агроўнія» («Agrounia»), якая прыйшла ў палітыку, баронячы фермераў у часы «Закону і справядлівасці» (PiS). Фермеры ў Польшчы складаюць амаль 10 % выбарнікаў, а гэта немалаважна, асабліва падчас мясцовых выбараў (адбудуцца 7 красавіка). Больш за тое, пратэст фермераў падтрымлівала пераважная большасць палякаў (77 %), прынамсі, так было да правакацыйнага плаката і савецкага сцяга на адным з трактароў.
Калі правакацыі не паўторацца, то на настроях палякаў гэта асабліва не адабʼецца і кожнай партыі давядзецца лічыцца з тым, што абвастрэнне канфлікту з фермерамі можа мець уплыў на вынік важных для Польшчы выбараў. Бо польскі ўрад кіруе краінаю, але ў кожным горадзе, мястэчку і вёсцы ёсць свае прэзідэнт, бурмістр і войт. А таксама яны маюць мясцовыя бюджэты, праводзяць уласную, незалежную ад Варшавы палітыку.
Акрамя таго, польскіх фермераў падтрымалі паляўнічыя, а гэта вельмі ўплывовая група асобаў у Польшчы. У многіх гарадах чальцамі «паляўнічых колаў» часта зʼяўляюцца палітыкі, высокага ўзроўню чыноўнікі, кіраўнікі паліцыі, пракуроры ці нават суддзі.
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
апошнія
Item 1 of 10