Чарговы хапун: у Фаніпалі за ўдзел у пратэстах сілавікі затрымалі шасцярых


У Фаніпалі Менскай вобласці прайшлі масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах 2020 года. Пад хапун трапілі сама меней шэсць асобаў, паведамляецца ў неафіцыйным тэлеграм-канале сілавікоў.

Затрыманне
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Затрыманне.
Фота: Ohrana.gov.by

На відэа затрыманыя беларусы гавораць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе. Разам з іншымі людзьмі прайшлі па вуліцах Фаніпалю, у тым ліку і па праезнай частцы.

«Медиазона» знайшла ў сацсетках профілі траіх затрыманых: Вікторыі Янушкевіч, Івана Мельніка, Андрэя Шайкоўскага. Апошняга затрымалі разам з жонкай.

У якім статусе цяпер затрыманыя і паводле якога артыкулу іх абвінавачваюць – невядома.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў