У Беларусі магла адбыцца маштабная ўцечка персанальных звестак


Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак (ПЗ), які ёсць упаўнаважаным органам у абароне правоў субʼектаў персанальных звестак у Беларусі, паведаміў пра парушэнне сістэмы абароны персанальных звестак ТАА «РыэлтБай».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«У Цэнтр паступіла апавяшчэнне аб парушэнні сістэмы абароны персанальных звестак ТАА «РыэлтБай» – парталу жылой і камерцыйнай нерухомасці ў Беларусі. Арыенціровачная колькасць субʼектаў ПЗ, закранутых інцыдэнтам, – 900 тыс.», – гаворыцца ў паведамленні.

Цэнтр рэкамендуе карыстальнікам змяніць логіны і паролі ад акаўнтаў інтэрнэт-рэсурсаў realt.by, kvartirant.by, mls.realt.by, у мабільнай праграме «Realt» і іншых сэрвісах і электронных рэсурсах, якія належаць аператару.

Па гэтым інцыдэнце Цэнтр праводзіць правяранне.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў