Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны кіраўніка камуністычнай партыі Расеі Генадзя Зюганава


Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня падпісаў Указ аб узнагароджанні кіраўніка фракцыі Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі ў Дзярждуме Генадзя Зюганава ордэнам Пашаны.

Генадзь Зюганаў.
Фота: duma.gov.ru

Ордэн прызначаны Зюганаву за «значны асабісты ўнёсак у развіццё ўсебаковай супрацы паміж Беларуссю і Расеяй, саюзнага будаўніцтва, умацаванне сяброўскіх адносінаў і адзінства народаў дзвюх краінаў».

26 чэрвеня Генадзю Зюганаву споўніцца 80 гадоў.

Зюганаў узначаліў Камуністычную партыю РФ 14 лютага 1993 года. Чатыры разы балатаваўся на пост прэзідэнта Расеі: у 1996 годзе – тады нават выйшаў у другі тур, у 2000, 2008 і 2012 гадах.

За падтрымку ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны знаходзіцца пад санкцыямі 27 краінаў Еўразвязу, Вялікай Брытаніі, ЗША, Канады, Швейцарыі, Аўстраліі, Японіі, Украіны, Новай Зеландыі.

У красавіку 2023 года Зюганаў прыязджаў з візітам у Менск, дзе браў удзел у так званым Антыфашысцкім форуме.

Hавiны
У Менск прыехаў лідар расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў
2023.04.21 13:44

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў