«Нічога асаблівага». Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю на мяжы з Украінай


Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня пракаментаваў сітуацыю на мяжы з Украінай, якая паслядоўна нагнятаецца беларускім бокам апошнія два тыдні.

У Палацы Рэспублікі ўвечары 2 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка выступіў з традыцыйнай прамовай, прысвечанай афіцыйнаму Дню Незалежнасці.
Фота: president.gov.by

«Я заўважыў, што ва ўсіх сродках масавай інфармацыі вельмі актыўна абмяркоўваецца сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы. Што адбываецца насамрэч? Што называецца, з першых вуснаў. Калі казаць наўпрост, нічога асаблівага. Вельмі актывізаваліся нашы суседзі ў апошнія некалькі дзён. І нашы вайскоўцы адразу гэта заўважылі», – цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што дапусціць эскалацыі нельга.

«Я вам гарантую, што ніякіх сутыкненняў на мяжы з Украінай мы не дапусцім. Іх не будзе», – запэўніў ён.

Лукашэнка таксама распавёў, што беларускія вайскоўцы нібыта перахапляюць беспілотнікі, якія накіроўваюцца ў Расею і пераносяць выбухоўку для ўчынення тэрактаў. «Я папрасіў бы ўкраінцаў не балавацца і не сваволіць з агнём. Гэта вельмі небяспечна», – падкрэсліў ён.

Нагадаем, у апошнія дзесяць дзён назіраецца паслядоўнае нагнятанне абстаноўкі на беларуска-украінскай мяжы. Мінабароны і Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі бяздоказна абвінавачваюць Украіну ў канцэнтрацыі войскаў і заяўляюць пра пагрозу правакацыяў, а адначасова самі перакінулі да паўднёвых рубяжоў Сілы спецыяльных аперацыяў, ракетныя войскі і артылерыю. У памежных раёнах створаны блокпасты, ладзяцца праверкі дакументаў і аўтамабіляў.

Аналітыка
Навошта рэжым Лукашэнкі нагнятае сітуацыю на мяжы з Украінай?
2024.07.01 20:02

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў