Аляксандр Лукашэнка 28 траўня, прымаючы з дакладам старшыню Берасцейскага аблвыканкаму Пятра Пархомчыка, расказаў аб прапановах дадатковай вайсковай кааперацыі, што паступаюць з боку Расеі.
Менскі завод колавых цягачоў абслугоўвае і аднаўляе шасі для пускавых установак «Іскандэр», у тым ліку для расейскай брыгады, якая абстраляла ўкраінскі горад Сумы ў Вербную нядзелю 13 красавіка. А дапамагае расейскаму войску персанал з Беларусі на тэрыторыі Расеі і акупаванага Крыму. Пра гэта паведамляе «BELPOL».
Беларусь захоўвае ўстойлівыя тэмпы росту эканомікі, аднак прамысловасць стрымлівае рост, адзначае Еўразійскі банк развіцця ў штотыднёвым аглядзе.