Украіна плануе вырабіць 1, 5 мільёна дронаў да канца года і стварыць школы для аператараў БПЛА. Пра гэта распавёў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
«Сёння ўрад дае старт эксперыментальнаму праекту па сертыфікацыі школ аператараў БПЛА. Усталёўваем выразныя патрабаванні для гэтых школ і ўніфікуем навучальны працэс. Навучаным аператарам дронаў будзе прасцей атрымаць адпаведную вайскова-ўліковую спецыяльнасць», – сказаў Дзяніс Шмыгаль.
Украіна выкарыстоўвае дроны для нападу на вайсковыя і нафтааб'екты Расеі. Напрыклад, у ноч на 29 верасня 120 БПЛА атакавалі арсенал захоўвання расейскіх ракет, боепрыпасаў і выбуховых матэрыялаў у Валгаградскай вобласці. Гэта выклікала буйны пажар. Паводле звестак РБК-Украіна, дроны былі рознага тыпу, але ўсе ўкраінскай вытворчасці. Да мэты яны праляцелі больш за 600 км.
Раней агенцтва «Reuters» палічыла, што каля 14 % нафтаперапрацоўчых магутнасцяў у Расеі пацярпелі з-за нападаў украінскіх дронаў. NATO ацаніла шкоду ў 15 %.
Арсен Рудэнка belsat.eu