навіны

Лукашэнка хоча будаваць для Расеі вайсковую авіяцыю і рамантаваць караблі

Буксір, які рамантуецца ў Пінску. Фота: shipyard.by
Буксір, які рамантуецца ў Пінску. Фота: shipyard.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка 28 траўня, прымаючы з дакладам старшыню Берасцейскага аблвыканкаму Пятра Пархомчыка, расказаў аб прапановах дадатковай вайсковай кааперацыі, што паступаюць з боку Расеі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: president.gov.ua
Расея прапаноўвала перамовы ў Беларусі, Зяленскі адмовіў: «Гэта несур’ёзна» Вайна
Беларуска-расейскі самалёт «Асвей». Фота: 558arp.by
Стварыць самалёт без цэхаў і матора. Як у Беларусі плануюць сабраць амаль 100 «Асвеяў» навіны

«Расейцы, дзякуй ім, малайцы, прапанавалі нам добры кавалак у авіябудаванні і суднабудаванні – рамонт суднаў і іншае, іншае. Маламерных, невялікіх. Дзесьці пад Гомлем – у Мазыры і ў Пінску рамонтная база была. Ну, накшталт, нам гэта не трэба, не марская дзяржава, нешта парэзалі, нешта на металалом здалі. Калі ёсць аб'ёмы працы – людзі яшчэ засталіся, трэба падумаць пра тое, каб мы пачыналі работы і ў гэтым плане з нейкіх напрамкаў», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Пётр Пархомчык добра ведае адпаведныя пытанні, бо сам пачынаў дзейнасць у гэтым кірунку, працуючы ва ўрадзе: «І з "Асвеяй", і з авіяцыяй вайсковай. Нам трэба сур'ёзна гэтай справай займацца».

Лукашэнка нагадаў, што з удзелам Пархомчыка ў свой час былі пачатыя шмат якія праекты ў сферы абароннай прамысловасці. І цяпер патрэбная ягонае падтрыманне.

У Мазыры існуе Беларускае рачное параходства, якое перавозіць грузы і пасажыраў водным транспартам. А Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод адзіны ў Беларусі ажыццяўляе поўны цыкл будавання і рамонту караблёў. «Асвея» – гэта лёгкаматорны самалёт, які разам распрацоўваюць Беларусь і Расея.

На IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая праходзіла ў Варшаве, арганізацыя былых беларускіх сілавікоў «BELPOL» прэзентавала даклад «Удзел рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны». Улады ведалі пра рыхтаванне нападу Расеі на Украіну задоўга да пачатку ўварвання і праз тры гады яшчэ больш уцягваюць нашую краіну і цывільнае насельніцтва ў вайну, сцвярджаюць белполаўцы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10