30 верасня студэнты беларускіх ВНУ масава выйшлі на «сядзячую дэманстрацыю» у знак салідарнасці з затрыманымі студэнтамі.
Студэнты беларускіх універсітэтаў выйшлі на акцыю салідарнасці з тымі, хто цярпіць ад ціску беларускіх сілавікоў. Кампанія прайшла пад слоганам «мы сядзім пакуль вы сядзіце».
У прыватнасці на акцыю выйшлі студэнты:
- Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту
- Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту
- Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту
- Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі
- Акадэміі мастацтваў
- Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту фізічнай культуры
- Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў
- Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту
- Тэхналагічнага ўніверсітэту ў Віцебску
- Міжнароднага дзяржаўнага інстытуту імя. А.Д. Сахарава і інш.
Прынамсі трох студэнтаў у Горадні затрымалі, паведамляе Студэнцкая ініцыятыўная група.