Але, па яго словах, яна пад кантролем.
Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 4 снежня на пасяджэнні абласнога штаба па пытаннях процідзеяння каронавіруснай інфекцыі ў Віцебскай вобласці.
«Сітуацыя ў свеце вельмі цяжкая, калі не сказаць больш. Няпростая сітуацыя і ў Беларусі. Ёсць такая фраза, якую мы ўсе вымаўляем: сітуацыя няпростая, але пад кантролем», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што прыехаў у Віцебск, каб пераканацца ў рэальным становішчы спраў на месцах з лячэннем людзей.
«Лячэннем наагул і на злобу дня – каронавірус. На жаль, у краіне каронавірус пачаўся, можна сказаць, перш за ўсё з Віцебскай вобласці. Тут назапашаны велізарны вопыт у лячэнні людзей», – канстатаваў ён.
ІК, belsat.eu