Беларусаў хочуць забавязаць паведамляць пра адкрыццё і закрыццё рахункаў у замежных банках


У Беларусі для фізічных асобаў могуць увесці абавязак паведамляць у падатковыя органы пра адкрыццё і закрыццё рахункаў у замежных банках. Гэта прадугледжваюць змяненні ў Падатковы кодэкс, апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: cisoclub.ru

Паведамляць пра замежныя рахункі забавяжуць толькі падатковых рэзідэнтаў Беларусі. Нерэзідэнтаў новаўвядзенне не закране, акрамя выпадкаў, калі даходы, атрыманыя з дапамогаю замежнага рахунку, ёсць аб’ектам падаткаабкладання ў Беларусі. Што гэта могуць быць за аб’екты, у змяненнях у кодэкс не ўдакладняецца. Таксама не паведамляюць, якая адказнасць чакае тых, хто не паведаміць пра замежны рахунак.

Hавiны
У Беларусі хочуць увесці адзіны плацеж маёмасных падаткаў і павялічыць падатковыя вылікі
2023.10.06 12:43

Падатковы рэзідэнт – гэта асоба, якая была на тэрыторыі Беларусі больш за 183 дні цягам года. Калі чалавек не пражыў за год 183 дзён ні ў адной краіне і ёсць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, ён таксама прызнаецца падатковым рэзідэнтам Беларусі.

Змяненні ў Падатковы кодэкс прадугледжваюць таксама ўвядзенне адзінага плацяжу маёмасных падаткаў, павелічэнне сумаў некаторых падаткаў, а таксама падатковых вылікаў.

Hавiны
У Беларусі хочуць увесці адзіны плацеж маёмасных падаткаў і павялічыць падатковыя вылікі
2023.10.06 12:43

Да 1 сакавіка 2019 года беларусы маглі адкрыць рахунак за мяжою толькі з дазволу Нацыянальнага банку. Абавязак браць дазвол для фізічных асобаў адмянілі 1 сакавіка 2019 года, ён застаўся толькі для юрыдычных асобаў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў