Офіс Ціханоўскай падвёў вынікі міжнароднай працы


Каманда Святланы Ціханоўскай цягам шасці месяцаў зладзіла каля 20 сустрэчаў экс-кандыдаткі на прэзідэнцтва з кіраўнікамі заходніх краінаў. Офіс падвёў вынікі працы на міжнароднай арэне.

Офіс Святланы Ціханоўскай паведамляе, што ўжо больш за шэсць месяцаў Беларусь не пакідае палосаў сусветных медыяў, у тым ліку «Washington Post», «Bild», «Financial Times», «BBC», «Al Jazeera». Лукашэнка для міжнароднай супольнасці зрабіўся ізгоем. Больш за 30 дзяржаваў афіцыйна не прызнаюць яго прэзідэнтам. Цяпер Аляксандр Лукашэнка ёсць адзіным «кіраўніком дзяржавы» ва ўсім свеце, на якога накладзеныя персанальныя санкцыі Еўразвязу. Пад санкцыі трапіла і Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і кампаніі, з ім звязаныя, а таксама 240 чыноўнікаў. Лукашэнку пазбавілі чэмпіянату свету па хакеі ды шэрагу іншых спартовых імпрэзаў, якія сталі б чарговай нагодай для рэпрэсіяў беларусаў.

Hавiны
Беларусь заняла шостае месца ў спісе краін па колькасці санкцый
2021.02.27 16:23

ААН разглядае стварэнне механізму для расследавання злачынстваў у дачыненні Лукашэнкі ды ягоных памагатых.

Акрамя іншага, Лукашэнка за апошнія паўгода не сустрэўся з ніводным дзяржаўным лідарам, акрамя Пуціна. У той час, як Ціханоўская сустрэлася з лідарамі амаль 20 дзяржаваў.

У больш як 50 краінах свету адбыліся акцыі салідарнасці з беларусамі. Кампаніі і фонды з Даніі, ЗША і Нідэрландаў прапаноўваюць планы інвестыцыяў у Беларусь пасля пераменаў.

Еўразвяз падрыхтаваў бязвізавы рэжым і макрадапамогу Беларусі пасля сыходу Лукашэнкі і пачатку дэмакратычных пераменаў. У ЗША прынялі Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, які пашырае амерыканскую дапамогу грамадзянскай супольнасці, беларускім медыям і ўзмацняе санкцыі супраць рэжыму.

Hавiны
Кангрэсмен: Джо Байдэн мае намер спрыяць еўраінтэграцыі Беларусі
2021.02.28 15:18

Тысячам грамадзянаў Беларусі выдалі гуманітарныя візы. Сотні студэнтаў атрымалі стыпендыі, каб працягваць навучанне за мяжою. Сотні прайшлі праз праграмы рэабілітацыі, 30 цяжкапараненых трапілі ў Чэхію. 50 спартоўцаў змогуць атрымаць дапамогу ад Нямеччыны. Еўразвяз ужо аказвае падтрыманне беларускаму бізнесу праз ЕБРР.

Hавiны
Святлана Ціханоўская заявіла, што не баіцца экстрадыцыі
2021.03.07 14:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў