Як Луцк дапамагае войску і мірным жыхарам


Луцк, сталіца Валынскай вобласці, стаўся буйным цэнтрам дапамогі перасяленцам, уцекачам і вайскоўцам. Туды прыязджае шмат транспарту з Еўразвязу, у тым ліку з Польшчы.

Сергей Балыцкий и состав «Сердца Патриота». Фото: Петр Погорельский / Белсат
Сяргей Балыцкі і склад «Сэрца патрыёта».
Фота: Пётр Пагарэльскі / Белсат

«Сэрца патрыёта» – грамадская арганізацыя, якая працуе з 2014 года. Яе заснавальнік – Сяргей Балыцкі. Ён і калегі рэгулярна дапамагалі салдатам, якія ваявалі на Данбасе. Цяпер «Сэрца патрыёта» пашырыла сваю дзейнасць: дапамагае Тэрытарыяльнай абароне, перасяленцам і ўцекачам. Дапамагаюць і тым, хто застаўся ў Харкаўскай, Мікалаеўскай і Херсонскай вобласцях – там, дзе вельмі кепска з гуманітарнаю сітуацыяй. Бізнес і звычайныя ўкраінцы ахвяруюць вопратку, пасцельную бялізну, а таксама прывозяць ежу: рыхтуюць пельмені, пякуць піражкі, робяць тушонку.

«Толькі ўчора адзін муніцыпалітэт падрыхтаваў нам па 50 вёдраў пельменяў і піражкоў», – кажа Сяргей.

«Все будет Украина!» Такие приветствия добавляют к приготовленной еде жители Волыни. Фото: Петр Погорельский / Белсат
«Усё будзе Украіна!» Такія прывітання дадаюць да прыгатаванай ежы жыхары Валыні.
Фота: Пётр Пагарэльскі / Белсат

Частку ежы замарожваюць і перавозяць на ўсход Украіны. Сяргей Балыцкі падкрэслівае, што цяпер прыярытэт – дапамога мірнаму насельніцтву:

«У нас ёсць спіс. У пачатку вайны трэба было ўсё. Цяпер на першым месцы – харчы, на другім – лекі. Адзенне – на апошнім. Калі праз месяц-два мы пераможам Путлера, то на першым месцы будуць будаўнічыя матэрыялы».

Один из логистических центров «Сердца Патриота». Фото: Петр Погорельский / Белсат
Адзін з лагістычных цэнтраў «Сэрца патрыёта».
Фота: Пётр Пагарэльскі/ Белсат

Алена прыехала ў Луцк з Дзямідава, што недалёка ад Кіева. Яна працуе дыстанцыйна, а ў вольны час прыходзіць у лагістычны цэнтр, дзе, напрыклад, сартуе ежу ці вопратку.

«Гэта дапамагае мне, прымушае забыцца, што адбываецца. Я не сяджу ў інтэрнэце, не гляджу тэлевізара, але дапамагаю нашым: вайскоўцам, цывільным. Як магу і чым магу, каб хутчэй наступіла нашая перамога», – зазначае Алена.

Состав «Сердца Патриота». Фото: Петр Погорельский / Белсат
Склад «Сэрца патрыёта».
Фота: Пётр Пагарэльскі / Белсат

50-гадовы Сяргей родам з Крамянчуга, але апошнія гады жыў у Кіеве. Ужо пасля пачатку вайны ён пайшоў у добраахвотнікі. Але ў вайсковай камісіі яму сказалі: калі хоча ісці на фронт, то павінен дачакацца наступнай хвалі мабілізацыі. І Сяргей пайшоў у валанцёры. Ён эвакуяваў жыхароў сталіцы і наваколля. Так апынуўся ў Луцку, дзе далучыўся да арганізацыі «Сэрца патрыёта»:

«Спачатку я прыбіраў, перавозіў скрынкі, сартаваў гуманітарную дапамогу, але пазней высветлілася, што больш спатрэбяцца мае здольнасці пісаць лісты з просьбай дапамагчы. Кожны робіць тое, што ўмее».

Такіх людзей, як Сяргей ці Алена, у Валынскай вобласці адносна мала, асабліва калі параўноўваць з іншымі вобласцямі захаду Украіны. Афіцыйныя звесткі кажуць пра 34 тысячы перасяленцаў, з іх 11,5 тысячы – ва Уладзіміры, недалёка ад польскай мяжы. У самім Луцку – 9,5 тыс. Ім далі месца ў гатэлях, спартовых залах, інтэрнатах і працоўных гатэлях. Для параўнання, у Львове колькасць перасяленцаў дасягае 200 тысячаў.

Hавiны
У Стамбуле завяршыліся перамовы Украіны і Расеі
2022.03.29 16:27

У дапамогу былі ўцягнутыя і польскія арганізацыі на Валыні. Наталля Дзенісюк – намесніца галоўнага рэдактара польска-ўкраінскай газеты «Валынскі манітор», якая выходзіць раз на два тыдні. Распавядае, што частка ўкраінцаў – з польскім паходжаннем – з’ехалі ў Польшчу. Але вельмі многія засталіся на месцы.

«У Крамянцы, Гусяціне, Тэрнопалі польскія арганізацыі ператварыліся ў пункты з гуманітарнаю дапамогай. Яе атрымалі дзякуючы кантактам у Польшчы», – дадае Наталля.

Войска таксама ў патрэбе

Асобнае пытанне – вайсковая дапамога. У Луцку працуе шмат групаў, якія гэтым займаюцца. Большасць з тых, хто стаіць на чале, – людзі, якія рабілі гэта яшчэ ў 2014 годзе. Так было, напрыклад, з гісторыкам і археолагам Аляксеем Златагорскім, да якога пасля 24 лютага звярнуліся даўнія сябры: трэба дапамагчы. На ягоную думку, войска не ў такім кепскім стане, як 8 гадоў таму. Аднак інтэнсіўны канфлікт трывае ўжо больш за месяц, да войска далучаюцца новыя вайскоўцы, якія маюць патрэбу ў абсталяванні, зʼявіліся войскі Тэрытарыяльнай абароны, а камусьці ўжо трэба замяніць амуніцыю.

«Вялікая праблема з лекамі, кампрэсійнымі павязкамі, сродкамі, што спыняюць крывацёк, індывідуальнымі аптэчкамі. Патрэбныя бронекамізэлькі, адзенне. Гэта было ў складах, але праз два тыдні вайны ўжо знасілася. Накаленнікі, пальчаткі, акуляры, прыборы начнога бачання… Гэта ўсё трэба», – кажа ён.

Защитники Украины могут рассчитывать на бесплатный кофе в украинских городах. Луцк, Украина. Фото: Петр Погорельский / Белсат
Абаронцы Украіны могуць разлічваць на бясплатную каву ва ўкраінскіх гарадах. Луцк, Украіна.
Фота: Пётр Пагарэльскі / Белсат

Вайскоўцы ўсё часцей гавораць пра патрэбу ў аўтамабілях, асабліва з поўным прыводам. Патрэбныя і запчасткі. Добраахвотнікам жа заўсёды не стае грошай на паліва.

Групаў дапамогі шмат, яны хутка рэагуюць на патрэбы жаўнераў. Бізнесовец і валанцёр Багдан Тараімовіч адзначае, што вялікую ролю адыгрываюць індывідуальныя кантакты:

«Тэлефануе хросны і кажа, што ягоны хросны з Польшчы можа перадаць канкрэтныя рэчы. І вось мы іх возім аўтобусамі, машынамі. Калі ведаеце шмат людзей, значыць, у вас шмат кантактаў: адныя кажуць, што трэба, а іншыя прывозяць».

Hавiны
Страты Украіны ад вайны перавысяць $ 1 трлн
2022.03.29 15:25

Грамадскі дзеяч і рэдактар мясцовага інтэрнэт-тэлебачання Юрый Крэсак падкрэслівае, што дапамога вайскоўцам вельмі важная, у тым ліку і з псіхалагічнага гледзішча:

«На вайне мы кожны дзень страчваем салдатаў. Людзі разумеюць, што яны змагаюцца за сваю зямлю ды іх з усіх бакоў падтрымліваюць. Гэта толькі дадае сілаў».

Магчыма, менавіта ў гэтым і заключаецца сакрэт поспеху ўкраінскага войска: добрае абсталяванне, досвед барацьбы з расейцамі, вельмі добра арганізаваны тыл, дзе ўкраінцы дэманструюць сваю здольнасць самаарганізавацца. Хоць, трэба падкрэсліць, цяпер яны дапаўняюць дзеянні дзяржавы, а не замяняюць яго, як гэта было ў 2014 годзе.

Пётр Пагарэльскі /ММ belsat.eu

Стужка навінаў