Сакратар РНБА Украіны выказаўся пра пагрозу ўдару з боку Беларусі


Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў у інтэрвʼю «Настоящему времени» пракаментаваў пагрозу новага наступлення з тэрыторыі Беларусі.

«Мы разумеем, што Пуцін штодня цісне на Лукашэнку, каб той пачаў узброеную агрэсію з боку Беларусі. Нам усё вядома. Нават нядаўняя сустрэча ў Сочы была на гэтую тэму.

Не думаю, што Лукашэнка прыме такое рашэнне. Але калі з боку Беларусі будуць ісці войскі, як гэта было 24 лютага, яны атрымаюць такі адказ, на які не разлічвалі».

Аналітыка
«Робяць тое самае, што рабілі ў студзені і лютым». Да чаго рыхтуецца Беларуская чыгунка?
2022.09.28 20:36
  • 26 верасня «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» апублікавала інфармацыю пра падрыхтоўку Беларускай чыгункі да прыёму вайсковых эшалонаў з боку РФ. Адначасова работнікаў і кіраўнікоў чыгункі прысільваюць «падпісаць абавязацельства аб неразгалошванні службовай інфармацыі канфідэнцыйнага характару».
  • 28 верасня Міністэрства абароны Беларусі абвесціла раптоўную праверку баявой і мабілізацыйнай гатовасці вайсковай часткі №06752, якая знаходзіцца ў Мачулішчах пад Менскам. Праверка будзе весціся цягам месяца. Падчас яе будзе адпрацоўвацца шэраг пытанняў, асноўнымі з якіх стануць прызыў і аднаўленне навыкаў ваеннаабавязаных, зняцце з захоўвання вайсковай тэхнікі.
Hавiны
У Беларусі на загад ваенкаматаў збіраюць звесткі пра ваеннаабавязаных мужчынаў
2022.09.28 16:26

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў