Сябра рады камандзіраў ПВК Вагнэра: У Беларусь прыбудуць да 10 000 наймітаў


У адным з тэлеграм-каналаў, блізкіх да ПВК Вагнэра, прыводзяцца словы чальца рады камандзіраў ПВК Вагнэра з пазыўным Маркс, які сцвярджае, што ў Беларусь прыедуць да 10 тысяч наймітаў, а таксама падаюцца іншыя лічбы, датычныя гэтага фармавання.

Найміты ПВК Вагнэра на палігоне «Берасцейскі».
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

«Не магу сказаць, адкуль з’явіліся 33 тысячы чалавек, якія пайшлі ў Мінабароны. Вось рэальная матэматыка. Усяго за ўкраінскую камандзіроўку прайшло 78 тысяч байцоў ПВК Вагнэра. З іх 49 тысячаў – гэта зняволеныя з лагераў. На момант узяцця Бахмуту (20 траўня) забітымі былі 22 тысячы байцоў, параненымі – 40 тысячаў. Жывымі і здаровымі – 25 тысячаў, плюс параненыя, якія на лячэнні. З іх ад’ехалі і ад’язджаюць у Беларусь да 10 тысячаў. Ужо пайшлі ў адпачынак 15 тысячаў. Якім чынам сфармаваліся 33 тысячы тых, хто пайшоў да вайскоўцаў, мне пакуль невядома. Калі ўсе забітыя і тыя, хто пайшоў у адпачынак, падпісалі кантракты, то тады гэта магчыма. Тут не паспрачаешся», – адзначае Маркса.

Гэтыя словы Маркса сталі рэакцыяй на сцвярджэнне дэпутата Дзярждумы Расеі, экс-камандуючага ПДВ генерала-палкоўніка Уладзіміра Шаманава. Ён адзначыў, што «прыкладна 32–33 тысячы вагнэраўцаў заключылі кантракты з Мінабароны, і ад 7 да 10 тысячаў застаюцца з Прыгожыным».

На гэты момант, паводле групы «Беларускі Гаюн», на тэрыторыі нашай краіны застаюцца каля 2000 вагнэраўцаў.

Сёння, 20 ліпеня, Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што байцы Сілаў спецыяльных аперацыяў трэнуюцца пад кіраўніцтвам вагнэраўцаў на палігоне «Берасцейскі» недалёка ад мяжы з Польшчай і Украінай.

Аналітыка
Навошта ПВК Вагнэра перабазуецца ў Беларусь? Восем галоўных версіяў
2023.07.20 09:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў