План па штрафах у Менску перавыканалі ў тры разы


За 2022 год у гарадскі бюджэт Менску сабралі ў выглядзе штрафаў 30 млн 763,8 тысяч беларускіх рублёў (гэта амаль 10,5 млн долараў), а планавалася сабраць 11 млн 53,9 тысяч рублёў. Справаздача была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Усяго ў казну горада было сабрана 7 млрд 385,5 млн беларускіх рублей, зрасходавана 7 млрд 257,8 млн белоруссскіх рублей. Прафіцыт склаў 127,7 млн.

Найбуйнейшымі пунктамі даходаў сталі падатак на даходы і прыбытак – 5,79 млрд рублёў замест запланаваных 5,43 млрд, а таксама падатак на тавары (работы, паслугі) – 433,24 млн рублёў замест запланаваных 476,55 млн.

Больш за ўсё грошай з бюджэту горада пайшло на ахову здароўя 1,722 млрд рублёў замест запланаваных 1,729 млрд і агульнадзяржаўную дзейнасць – 1,48 млрд рублёў замест запланаваных 1,53 млрд. На адукацыю патрацілі 1,432 млрд замест 1,407 млдр.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў