Без бацькоў і дому. Як жывуць сіроты ва Украіне


Падчас вайны дзеці – адна з найбольш уразлівых групаў насельніцтва. На дзень 18 кастрычніка 2022 года мінімум 8276 украінскіх дзяцей дэпартаваныя ў Расею, з якіх вярнулі ва Украіну 96. Пра гэта паведамляе платформа «Діти війни», дзе сабраныя ўсе вядомыя звесткі пра пацярпелых ад вайны дзяцей.

Паводле Генеральнай пракуратуры Украіны, з пачатку поўнамаштабнай вайны загінулі 425 дзяцей, 815 былі параненыя, а 251 зніклі без вестак.

Жыццё сіротаў у рэабілітацыйным цэнтры ў Адэсе і Джураве Івана-Франкоўскай вобласці Украіны у фотарэпартажы карэспандэнтаў «Reuters».

12-гадовая Таня назірае, як іншыя дзеці малююць крэйдай у гульнявой зоне ўстановы для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Адэса, Украіна.
Фота: Edgar Su / Reuters / Forum
Намесніца кіраўніка сацыяльнай дапамогі Таццяна Панамарчук размаўляе з 12-гадоваю Таняй у цэнтры для людзей з асаблівымі патрэбамі. Адэса, Украіна.
Фота: Edgar Su / Reuters / Forum
Намесніца кіраўніка сацыяльнай дапамогі Таццяна Панамарчук суцяшае 12-гадовую Таню, якая пакутуе на разлад аўтыстычнага спектру (РАС), у цэнтры для асобаў з асаблівымі патрэбамі. Адэса, Украіна.
Фота: Edgar Su / Reuters / Forum
Медсястра Кацярына Масюк вядзе людзей у сутарэнне прытулку для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця падчас паветранай трывогі ў горадзе. Адэса, Украіна.
Фота: Edgar Su / Reuters / Forum
Настаўніца Ірына Агурцова вядзе дзяцей у сутарэнне, калі ў цэнтры для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця спрацаваў сігнал паветранай трывогі. Адэса, Украіна.
Фота: Edgar Su / Reuters / Forum
Медсястра Рыта Барба суцяшае дзяцей у сутарэнні прытулку для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця падчас паветранай трывогі ў Адэсе, Украіна.
Фота: Edgar Su / Reuters / Forum
Дзеці сядзяць у сутарэнні цэнтру для асобаў з асаблівымі патрэбамі падчас паветранай трывогі. Адэса, Украіна.
Фота: Edgar Su / Reuters / Forum
Вопратка ў рэабілітацыйным цэнтры «Лелеченя» ў Джураве, Івана-Франкоўская вобласць, Украіна.
Фота: Pavlo Palamarchuk / Reuters / Forum
Таня з разладам аўтыстычнага спектру (РАС) дрэмле ў рэабілітацыйным цэнтры «Лелеченя» ў Джураве пасля ейнага пераезду з дзіцячага дому ў Адэсе. Джураў, Івана-Франкоўская вобласць, Украіна.
Фота: Pavlo Palamarchuk / Reuters / Forum
Медсястра гладзіць Таню ў рэабілітацыйным цэнтры «Лелеченя» ў Джураве пасля ейнага пераезду з дзіцячага дому ў Адэсе. Джураў, Івана-Франкоўская вобласць, Украіна.
Фота: Pavlo Palamarchuk / Reuters / Forum
Дзіця назірае за заняткамі на свежым паветры ў рэабілітацыйным цэнтры «Лелеченя» ў Джураве, Івана-Франкоўская вобласць, Украіна.
Фота: Pavlo Palamarchuk / Reuters / Forum
Таня назірае, як дзеці гуляюць ва ўстанове для асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Адэсе, Украіна.
Фота: Edgar Su / Reuters / Forum
Гісторыі
«Да новых коштаў прызвычайваюся так сама цяжка, як да выбухаў за акном». Гісторыі ўкраінак, якія вярнуліся дадому ў часе вайны
2022.10.15 11:00

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў