Чэхія вылучыла ўрадавыя стыпендыі для беларускіх студэнтаў


У 2023/2024 навучальным годзе на стыпендыях у Чэхіі пачнуць вучыцца 11 чалавек, сярод якіх былыя палітзняволеныя, фізічна пацярпелыя ад рэжыму, а таксама актывісты і актывісткі, паведамляе Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: czstudents.ru

Як вядома, Беларусь апошнім часам не была ў спісе краінаў – рэцыпіентаў чэшскіх урадавых стыпендыяў, але дзякуючы намаганням беларускіх дэмакратычных сілаў гэта ўдалося памяняць. Ужо сёлета 11 студэнтаў змогуць распачаць навучанне са стыпендыяльным падтрыманнем. Большасць з іх моваю навучання абралі чэшскую. Некалькі чалавек будуць вучыцца на англійскай мове.

На наступны, 2024/2025 навучальны год для грамадзянаў Беларусі прадугледжана 5 урадавых стыпендыяў для навучання ў магістратуры або дактарантуры на англійскай мове. Адбор кандыдатаў і кандыдатак будзе ажыццяўляцца чэшскім бокам у супрацы з Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі.

Гісторыі
Беларускія студэнты ў Чэхіі: «Каб атрымаць чэшскую візу, трэба моцна рызыкаваць сабой на радзіме»
2022.11.12 12:17

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў