18 жніўня – новы працэс у справе капітана Генштабу Урада. Сваякі пра гэта нічога не ведаюць


Дзяніс і Ірына Урады. Фота з сямейнага архіву

Вярхоўны суд разгледзіць заяву пра змену прысуду асуджанаму за «здраду дзяржаве» былога капітана Генеральнага штабу Дзяніса Урада. Звесткі пра гэта з’явіліся ў спісе судовых пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда.

Справу будуць разглядаць 18 жніўня «ў сувязі са змяненнем заканадаўства».

Справу №1У212 у закрытым рэжыме разгледзіць суддзя Аляксандр Лупіновіч. Пачатак а 10:00.

Магчыма, суд зменіць тэрмін пакарання з улікам новых нормаў заканадаўства, паводле якіх, адзін дзень у СІЗА залічваецца як паўтара дня ў калоніі.

Што кажуць сваякі

У размове з карэспандэнтам «Белсату» сваякі Дзяніса Урада паведамілі, што нічога не ведаюць пра новы працэс і даведаліся пра гэта з медыяў. Сам афіцэр у лістах пра гэта мне нічога не пісаў.

Ён таксама паведамляў, што з ім «усё нармальна, працуе, займаецца спортам і чытае кнігі».

Артыкулы
«Не вытрымаў ад таго, што адбываецца ў краіне». Справа капітана Генштабу стала рэкорднай паводле хуткасці прысуду
2021.05.18 10:00

29-гадовага спецсувязіста Генштабу абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве, учыненая асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца»). Падставу для такога абвінавачання ўлады ўбачылі ў тым, што ён 14 сакавіка сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова міністру абароны Віктару Хрэніну і «даслаў польскаму тэлеграм-каналу». У лісце кіраўнік МУС, насуперак Канстытуцыі, прасіў напярэдадні Дня Волі прыцягнуць 3725 вайскоўцаў для аховы аб’ектаў.

Дзяніса Урада затрымалі 16 сакавіка, а ўжо 14 траўня – менш як праз два месяцы – суд вынес свой вердыкт. Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. Усё той жа Аляксандр Лупіновіч прысудзіў афіцэру 18 гадоў зняволення. Рашэнне суда набыло моц з моманту абвяшчэння і абскарджанню, апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягала.

Артыкулы
Палітвязень Дзяніс Урад пакараны 18 гадамі пазбаўлення волі
2021.05.14 13:51

МГ belsat.eu

Стужка навінаў