Оляф Шольц: Пуцін хоча зрабіць Украіну і Беларусь часткамі Расеі


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны наведаў Нямеччыну, сустрэўся з канцлерам Оляфам Шольцам і прэзідэнтам Франкам-Вальтерам Штайнмайерам.

Падчас  сумеснай прэс-канферэнцыі Шольц паабяцаў падтрымліваць Украіну настолькі доўга, наколькі гэта будзе патрэбна самой Украіне.

Уладзімір Зяленскі і Оляф Шольц, 14 траўня 2023 года.
Фота: president.gov.ua

Паводле канцлера, «трэбы прымусіць Расею адступіць, выціснуць яе з тэрыторыі Украіны». Без вываду расейскіх войсках няма сэнсу абмяркоўваць умовы міру.

«Мы будзем падтрымліваць Украіну і пра гэта трэба казаць пастаянна і ўсюды. Украіна гатовая да міру. Але Украіна, цалкам зразумела і цалкам апраўдана, патрабуе, каб гэта не азначала нейкага замарожвання вайны і дыктату з боку Расеі. Гаворка ідзе пра імперыялістычны агрэсіўны напад на ўкраінскую тэрыторыю, і таму мір і бяспека Еўропы пад пагрозай. Пад пагрозай, таму што больш моцная і магутная краіна нападае на больш слабую і проста захоплівае яе тэрыторыю.

Планы расейскага прэзідэнта відавочныя. Проста варта пачытаць яго тэксты і паслухаць, што ён кажа. Ён лічыць, што Украіна і Беларусь павінны стаць часткамі Расеі. І напад на Украіну – гэта частка імперыялістычнай канцэпцыі. Свет гэта добра зразумеў», – заявіў Шольц.

Зяленскі падзякаваў Шольцу і нямецкаму народу за падтрымку, якая дапамагае выратаваць жыцці ўкраінцаў. Асабліва ён адзначыў, што Нямеччына нядаўна выдзеліла Украіне найбуйнейшы з пачатку вайны пакет вайсковай дапамогі.

Hавiны
Der Spiegel: Нямеччына павялічыць дапамогу Украіне да 15 млрд еўра
2023.03.28 09:58

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў