«Менсктранс» адмяніў рэйсы на Новы год у Польшчу, Літву і Латвію


Дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» на Новы год – 31 снежня і 1 студзеня – адмяняе рэйсы ў Польшчу, Літву і Латвію. Пра гэта паведамляе партал «Office Life».

Абстаноўка на вакзале «Варшава Заходняя». 7 сакавіка 2022 года.
Фота: КК / Белсат

Як расказалі карэспандэнту выдання на гарачай лініі прадпрыемства, Пасажырам, якія ўжо купілі квіткі, трэба здаць іх па месцы набыцця.

У суботу, 31 снежня, адмененыя рэйсы паміж Менскам і Рыгай, Менскам і Коўна, а таксама Менскам і Варшавай. У нядзелю, 1 студзеня, не будзе аўтобусаў Менск – Рыга, Менск – Вільня і Менск – Варшава.

Крыніца: Мінсктранс

Як патлумачылі прадстаўнікі «Менсктрансу», у Новы год звычайна рэйсаў і не было. Квіткоў на гэты час прадаюць няшмат, таму аўтобусы адмяняюць, каб кіроўцам не давялося навагоднюю ноч праводзіць у дарозе ці начаваць за мяжой.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў