Гісторыя «McDonald’s» у Расеі з 1989 да 2022 года. Фотаздымкі


«McDonald’s» у Маскве. 1992 год.
Фота: Martin Parr / Magnum Photos / Forum

«McDonald’s» закрывае рэстараны ў Расеі. Кіраўніцтва кампаніі паабяцала пакуль працягнуць выплочваць заробак 62 000 расейскіх працаўнікоў (паводле інфармацыі на афіцыйным сайце, «McDonald’s» ствараў у Расеі 65 000 працоўных месцаў). Калі рэстараны зноў адкрыюцца, у кампаніі не ведаюць. Нашыя калегі з «Вот так» сабралі візуальную хроніку «McDonald’s» у Расеі за апошнія 32 гады – ад адкрыцця першага рэстарану на Пушкінскай плошчы да апошніх дзён працы сеткі.

Будаўніцтва першага ў Маскве «McDonald’s» на Пушкінскай плошчы. 12 лістапада 1989 года.
Фота: Арнольд Драпкін/ Zuma Press / Forum
Адкрыццё першага «McDonald’s» у Маскве ў студзені 1990 года.
Фота: Алег Булдакоў/ ТАСС / Forum
«McDonald’s» у Маскве. 1991 год.
Фота: Chris Steele-Perkins / Magnum Photos / Forum
«McDonald’s» у Маскве. 1991 год.
Фота: Chris Steele-Perkins / Magnum Photos / Forum
Чарга ў «McDonald’s» у Маскве ў чэрвені 1991 года.
Фота: PG / Magnum Photos / Forum
«McDonald’s» у Маскве. 1992 год.
Фота: Martin Parr / Magnum Photos / Forum
«McDonald’s» у Маскве. 1992 год.
Фота: Martin Parr / Magnum Photos / Forum
«McDonald’s» у Маскве. 1992 год.
Фота: Martin Parr / Magnum Photos / Forum
«McDonald’s» у Маскве. 1990-ыя гады.
Фота: Antonio Pisacreta / Zuma Press / Forum
«McDonald’s» у Маскве. 1990-ыя гады.
Фота: Antonio Pisacreta / Zuma Press / Forum
У адным з маскоўскіх «McDonald’s». 15 чэрвеня 1993 года.
Фота: PG / Magnum Photos / Forum
«McDonald’s» у Маскве. Студзень 2001 года.
Фота: Thomas Dworzak / Magnum Photos / Forum
Філіп Кіркораў абслугоўвае наведнікаў «McDonald’s» у Маскве падчас дабрачыннай акцыі для дзяцей-інвалідаў. 21 красавіка 2001 года.
Фота: Аляксандр Натрускін / Reuters / Forum
«McDonald’s» у Маскве. 1 чэрвеня 2004 года.
Фота: Christoph Keller / Visum / Forum
Хлопчык у «McDonald’s» на Пушкінскай плошчы ў Маскве. 20 лістапада 2006 года.
Фота: Марына Лысцава / ТАСС / Forum
19 лютага 2007 года. Акно ў «McDonald’s» на Неўскім праспекце пасля выбуху, які адбыўся напярэдадні. У выніку выбуху пацярпелі больш за 10 наведнікаў, некалькі асобаў давялося шпіталізаваць. У будынку рэстарану абрынулася частка сцяны і частка столі з вентыляцыйнаю кансоллю. Вінаватымі ў тэракце суд прызнаў Фёдара Кавальчука, Яўгена Скорава і Уладзіміра Касякова. Кавальчуку прысудзілі 15 гадоў строгага рэжыму, Уладзіміру Касякову – да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Яўгену Скораву – да 7 гадоў умоўнага пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на 5 гадоў. Падчас судовага працэсу Кавальчук, які прызнаўся ў злачынстве, заявіў, што на падрыў «McDonald’s» яго падштурхнула рэакцыя замежных медыяў на выступ Уладзіміра Пуціна ў Мюнхене, які ён расцаніў як абвяшчэнне халоднай вайны. Сваймі дзеяннямі Фёдар Кавальчук нібыта хацеў выказаць стаўленне да таго, што адбываецца. Выбар у якасці мэты рэстарану «McDonald’s» ён патлумачыў тым, што ўстанова гэтая, на ягоную думку, ёсць увасабленнем амерыканскага ладу жыцця, якому хочуць прымусіць адпавядаць расейцаў.
Фота: Вікторыя Казлоўа / ТАСС / Forum
Акторка Наталля Фісон з бігмакам з «McDonald’s» у сцэне спектаклю «Спам для фюрэра» тэатральнага таварыства «Комік-трэст» у Санкт-Пецярбурзе. 9 сакавіка 2007 года.
Фота: Юрый Бялінскі/ ТАСС / Forum
Спявак Сяргей Лазараў прымае замовы падчас дабрачыннай акцыі на карысць дзяцей у адным з маскоўскіх «McDonald’s». 20 лістапада 2008 года.
Фота: Аляксей Філіпаў / ТАСС / Forum
Персанал «McDonald’s» падчас святкавання 20-годдзя першага ў Расеі рэстарану сеткі, размешчанага на Пушкінскай плошчы. 1 лютага 2010 года.
Фота: Дзяніс Сінякоў / Reuters / Forum
Сілавікі падчас акцыі пратэсту расейскай апазіцыі каля «McDonald’s» на Цвярской вуліцы ў Маскве. 7 траўня 2012 года.
Фота: Аляксандра Мудрац / ТАСС / Forum
Фігура ўкрыжаванага Роналда МакДоналда, талісману сеткі рэстаранаў хуткага харчавання «McDonald’s», на выставе брытанскіх мастакоў Джэйка і Дынаса Чэпмэнаў «Канец весялосці» ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбурзе. 11 снежня 2012 года.
Фота: Аляксандр Дземʼянчук / Reuters / Forum
Актывіст грамадскай арганізацыі «Праўда пра ежу» падчас акцыі выцяснення з краіны гамбургера як сімвала амерыканскага фастфуду ў адказ на санкцыі ЗША супраць Расеі. 31 сакавіка 2014 года.
Фота: Павел Смерцін / ТАСС / Forum
19 лістапада 2014 года. Наведнік у адным з рэстаранаў «McDonald’s», які адкрыўся пасля 3-месячнага прыпынення. «Расспажыўнагляд» часова зачыніў чатыры маскоўскія рэстараны «McDonald’s» у жніўні праз парушэнні патрабаванняў санітарнага заканадаўства.
Фота: Сяргей Савасцьянаў / ТАСС / Forum
Работнікі «McDonald’s» на Каменнаастраўскім праспекце ў Санкт-Пецярбургу. 7 верасня 2016 года.
Фота: Пётр Кавалёў / ТАСС / Forum
Крыштыяну Раналду (другі злева) і Руй Патрысіў (у цэнтры) побач з удзельнікамі праграмы «McDonald’s» для дзяцей з нядобранадзейных сем’яў і дзяцей з інваліднасцю перад матчам Партугаліі ды Расеі на першым Кубку канфедэрацыяў FIFA на стадыёне «Спартак Арэна». 21 чэрвеня 2017 года.
Фота: Міхаіл Джапарыдзэ / ТАСС / Forum
Бульбяны склад холдынгавай кампаніі «Белая дача», якая вырошчвае бульбу для рэстаранаў «McDonald’s» у Тамбове. 24 красавіка 2018 года.
Фота: Сяргей Карпухін / Reuters / Forum
Работнікі «McDonald’s» на кухні. 18 сакавіка 2020 года.
Фота: Валерый Шарыфулін / ТАСС/ Forum
Кур’ер дастаўкі ежы каля абгорнутых у плёнку сталоў «McDonald’s» у Санкт-Пецярбурзе падчас пандэміі каронавіруса. 28 сакавіка 2020 года.
Фота: Антон Ваганаў/ Reuters / Forum
Жанчына чакае сваю замову ў адным з маскоўскіх «McDonald’s» у чэрвені 2020 года пасля чарговага этапу зняцця абмежаванняў праз COVID-19.
Фота: Міхаіл Метцэль / ТАСС / Forum
Дзень дэсантніка ў Разані. 2 жніўня 2020 года.
Фота: Аляксандр Румін / ТАСС / Forum
Навенікі «McDonald’s» на Манежнай плошчы пасля адмены рэжыму ізаляцыі, якая дазволіла барам, рэстаранам ды іншым месцам грамадскага харчавання аднавіць працу ўначы. 29 студзеня 2021 года.
Фота: Міхаіл Цярэшчанка/ ТАСС / Forum
«McDonald’s» у Новасібірску. 9 сакавіка 2022 года.
Фота: Кірыл Кухмар / ТАСС / Forum
Стужка навінаў