Кіраўнік ізраільскай спецслужбы паабяцаў знішчаць кіраўнікоў «Хамасу» нават за мяжой


Кіраўнік Агульнай службы бяспекі Ізраілю «Шабак» Ронэн Бар стаў першым высокапастаўленым прадстаўніком ізраільскіх уладаў, які паабяцаў фізічную ліквідацыю кіраўнікоў «Хамасу» за напад 7 кастрычніка. Пра гэта паведамляе «КАН 11».

Ронэн Бар (крайні справа) з ізраільскімі вайскоўцамі.
Фота: IDF Spokesperson’s Unit / Wikimedia

«Кабінет міністраў паставіў перад намі мэту. Кажучы простымі словамі, яна складаецца ў тым, каб ліквідаваць «Хамас», і мы поўныя рашучасці зрабіць гэта», – заявіў кіраўнік спецслужбы.

Пры гэтым ён параўнаў гэтае заданне з ліквідацыяй тэрарыстаў, адказных за напад на ізраільскіх спартоўцаў падчас Алімпіяды 1972 гады ў Мюнхене.

«Гэта наш Мюнхен», – сказаў Ронэн Бар, дадаўшы, што на гэта могуць сысці гады.

«Паўсюль: у Газе, у Ёшы [Заходнім беразе ракі Іярдан. – рэд. Belsat.eu], у Ліване, у Турцыі, у Катары, усюды. Гэта зойме некалькі гадоў, але мы гэта зрабім», – паабяцаў кіраўнік «Шабаку».

Hавiны
Ізраіль прапанаваў арабскім краінам стварыць «буферную зону» ў сектары Газа
2023.12.02 09:46

Ізраіль праінфармаваў некалькі арабскіх дзяржаў і Турцыю, што хоча пасля заканчэння вайны стварыць буферную зону на палестынскім баку мяжы з сектарам Газа, каб перадухіліць будучыя напады.

Ізраіль хоча, каб гэтая буферная зона перадухіляла пранікненне або напад баевікоў «Хамасу» або якіх-небудзь іншых баевікоў на Ізраіль.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў