Амбасадарка Вялікай Брытаніі ва Украіне: Згвалтаванне сталася зброяй расейскай арміі


Амбасадарка Вялікай Брытаніі ва Украіне Мэлінда Сіманз заявіла, што ёсць дастаткова доказаў згвалтаванняў расейскімі вайскоўцамі. І гэта не адзінкавыя выпадкі.

Целы загінулых былі знойдзеныя на трасе за 20 кіламетраў ад Кіева. 2 красавіка 2022 года.
Фота: МР/Белсат

«Згвалтаванні – гэта зброя вайны. І хоць мы дасюль не ведаем маштабу яе выкарыстання ва Украіне, ужо цяпер ясна, што гэта было часткай арсеналу Расейскай Федэрацыі», – гэтак Мэлінда Сіманз адрэагавала на навіны з вызваленых ад акупацыі ўкраінскіх гарадоў, піша партал «Європейська правда».

Hавiны
Целы расстраляных на вуліцах, брацкія магілы: наступствы расейскай агрэсіі ў Бучы
2022.04.03 11:39

Дыпламатка таксама зазначыла, што маецца дастаткова доказаў, каб можна было казаць пра свядомыя і ўхваленыя арміяй дзеянні, а не адзінкавыя злачынствы.

«Жанчын гвалтавалі на вачах іхных дзяцей, дзеўчын – на вачах іхных сем’яў як наўмысны акт заняволення насельніцтва акупаванай тэрыторыі», – зазначыла Сіманз і нагадала, што ўсе гэтыя выпадкі – ваенныя злачынствы, якія будуць пакараныя, згодна з міжнародным законам.

Міністэрства абароны Украіны паведамляла, што каля трасы за 20 кіламетраў ад Кіева знайшлі аголеныя целы 4–5 жанчын, якіх акупанты збіраліся спаліць проста на ўзбочыне.

25 сакавіка Расея заявіла, што засяродзіцца найперш на Данбасе, пасля чаго пачала паступова выводзіць свае сілы з Кіеўшчыны. 28 сакавіка ўкраінскія вайскоўцы аднавілі кантроль над Ірпінём, а 31 сакавіка – над Бучаю. Пасля таго як акупанты пакінулі горад, там былі знойдзеныя шматлікія трупы людзей у цывільным. У брацкай магіле пахавалі амаль 300 чалавек, яшчэ шмат целаў застаецца на вуліцах, іх пахаваюць пазней, калі сапёры скончаць працы ў размініраванні.

Фота
Праваабаронцы заявілі пра доказы ваенных злачынстваў у Бучы
2022.04.03 14:48

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch» паведамляе, што сабрала доказы ваенных злачынстваў, здзейсненых расейскімі вайскоўцамі ў Бучы.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў