На Запарожскай АЭС засталіся пяцёра прадстаўнікоў місіі МАГАТЭ


Паводле папярэдняй інфармацыі, эксперты МАГАТЭ застануцца на атамнай электрастанцыі да 3 верасня, паведамляе «Энергаатам».

Запарожская АЭС.
Фота: Энергаатом / Telegram

Генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі разам з большасцю чальцоў місіі з’ехалі а 18-й гадзіне паводле мясцовага часу. Перад ад’ездам Гросі заявіў, што за некалькі гадзінаў працы на ЗАЭС місіі ўдалося сабраць «шмат важнай інфармацыі», а ён сам «пабачыў галоўныя рэчы, якія хацеў пабачыць».

Пяцёра прадстаўнікоў місіі, якія засталіся, разгружаюць абсталяванне, якое прывезлі з сабой, і працягнуць працу на станцыі.

1 верасня маніторынгавая місія МАГАТЭ прыбыла на Запарожскую АЭС у акупаваным расейцамі ўкраінскім горадзе Энергадары.

МАГАТЭ сфармавала місію для візіту на акупаваную Запарожскую атамную электрастанцыю на запрашэнне ўраду Украіны. У склад місіі ўвайшлі 14 міжнародных экспертаў. Узначаліў групу генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі. Місія факусуецца на трох задачах: фізічная абарона, ядравая бяспека, гарантыі нераспаўсюджання ядравых матэрыялаў.

Hавiны
Уцечка радыяцыі з Запарожскай АЭС можа быць расцэнена як атака на NATO
2022.08.20 16:35

Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заяўляў, што Расея імкнецца сарваць візіт місіі МАГАТЭ, імітуючы баявыя дзеянні ў Энергадары і абстрэльваючы тэрыторыю каля АЭС. Напярэдадні візіту місіі стала вядома, што ў выніку абстрэлаў расейцамі пляцоўкі Запарожскай АЭС спрацавала аварыйная абарона і адключыўся пяты працоўны энергаблок.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў