Місія МАГАТЭ прыбыла на Запарожскую АЭС


Запарожская АЭС. Фота: eadaily.com

Маніторынгавая місія МАГАТЭ прыбыла на Запарожскую АЭС у акупаваным расейцамі ўкраінскім горадзе Энергадары. Пра гэта ў 14:26 па мясцовым часе паведаміла прэс-служба ўкраінскага «Энергаатаму».

Запарожская АЭС.
Фота: eadaily.com

Пра прыбыццё місіі МАГАТЭ на Запарожскую АЭС пішуць таксама расейскія СМІ. «Інтэрфакс» паведаміў, што ў 14:15 па мясцовым часе на тэрыторыю станцыі ўехаў картэж з дзевяці аўтамабіляў з экспертамі.

Reuters са спасылкай на ўкраінскую крыніцу піша, што працягласць знаходжання місіі на АЭС можа быць больш кароткай, чым планавалася.

Па запрашэнні ўраду Украіны МАГАТЭ сфармавала місію для візіту на акупаваную Запарожскую атамную электрастанцыю. У склад місіі ўвайшлі 14 міжнародных экспертаў. Узначаліў групу генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі. Місія факусуецца на трох задачах: фізічная абарона, ядравая бяспека, гарантыі нераспаўсюджання ядравых матэрыялаў.

Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заяўляў, што Расея імкнецца сарваць візіт місіі МАГАТЭ, імітуючы баявыя дзеянні ў Энергадары і абстрэльваючы тэрыторыю каля АЭС. Напярэдадні візіту місіі стала вядома, што ў выніку абстрэлаў расейцамі пляцоўкі Запарожскай АЭС спрацавала аварыйная абарона і адключыўся пяты працоўны энергаблок.

Hавiны
Расея абстрэльвае маршрут місіі МАгАтЭ
2022.09.01 10:17

Пра тое, што расейскія войскі абстрэльваюць узгоднены маршрут, па якім місія МАгАтЭ павінна трапіць на Запарожскую АЭС, паведамляў таксама кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старух.

Аб’ектыў
Крытычная сітуацыя на Запарожскай АЭС
2022.08.25 23:59

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў